У Варшаве 11 лістапада пройдзе Марш Незалежнасьці
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
06.09.2018 11:00
Сёлета ў дзявяты раз па вуліцах сталіцы Польшчы пройдзе Марш Незалежнасьці.
Марш Незалежнасьці ў ВаршавеФота: pixabay.com/Public Domain CC0
Сёлета 11 лістапада, у Дзень Незалежнасьці Польшчы, у дзявяты раз па вуліцах сталіцы Варшавы пройдзе Марш Незалежнасьці. Яго арганізуюць Таварыста “Марш Незалежнасьці”, а таксама актывісты Ўсяпольскай моладзі і Нацыянальна-радыкальнага лягера.
Старшыня таварыства “Марш Незалежнасьці” Робэрт Банкевіч заклікаў далучыцца да марша ўсіх палякаў, у сэрцах якіх жыве ідэя незалежнасьці. Арганізатары марша ўдакладнілі, што зьяўляюцца прыхільнікамі каталіцкага лягера, але ня будуць супраць, калі ў іх радах зьявяцца людзі іншых поглядаў.
Намесьнік старшыні таварыства “Марш Незалежнасьці” Вітальд Тумановіч падкрэсьліў, што «Марш Незалежнасці» — гэта грамадзкая ініцыятыва, незалежная ад урада. Аднак запрасіў прыняць удзел у маршы прэм'ер-міністра, прэзыдэнта, падкрэсьліўшы, што гэта акцыя арыентавана на палякаў з рознымі палітычнымі поглядамі.
Марш пачнецца 11 лістапада а 14.00 з ронда Дмоўскага і пройдзе Ерусалімскімі алеямі праз ронда дэ Голя, мост Панятоўскага — да Нацыянальнага стадыёна.
У мінулыя гады падчас маршу адбываліся сутычкі паміж яго ўдзельнікамі і прыхільнікамі левых палітычных поглядаў.
IAR/вк