У Кельцах адкрылася міжнародная выстава ваеннай прамысловасьці
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
04.09.2018 17:08
У мерапрыемстве прымае ўдзел больш за 600 выстаўцоў з 30 краін сьвету.
Марыюш Блашчак PAP/Piotr Polak
У Кельцах адкрылася міжнародная выстава ваеннай прамысловасьці
У мерапрыемстве прымае ўдзел больш за 600 выстаўцоў з 30 краін сьвету.
Паводле міністра нацыянальнай абароны Польшчы, польская ваенная прамысловасьць патрабуе інавацый і тэхнічнага прагрэсу.
„Моцная польская армія не існуе бяз моцнай ваеннай прамысловасьці. У сваю чаргу інавацыі зьяўляюцца рухавіком іншых сэктараў эканомікі, і гэта зараз адбываецца ў Польшчы”, - сказаў Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak).
Польскі міністар удзельнічаў у горадзе Кельцэ (Kielce) на поўдні Польшчы ў адкрыцьці Міжнароднай выставы абароннай прамысловасьці. У мерапрыемстве прымае ўдзел больш за 600 выстаўцоў з 30 краін сьвету.
Кіраўнік польскага Мінабароны падкрэсьліў значэньне выставы для абароны й эканомікі краіны й рэгіёну. Паводле яго, выстава зьяўляецца важнай падзеяй у Эўропе й нагодай для падсумаваньня дасягненьняў польскай ваеннай прамысловасьці.
Міжнародная выстава абароннай прамысловасьці ў горадзе Кельцэ будзе працягвацца да бліжэйшай нядзелі. Заўтра госьцем мерапрыемства будзе прэзыдэнт Анджэй Дуда.
аз
Паводле міністра нацыянальнай абароны Польшчы, польская ваенная прамысловасьць патрабуе інавацый і тэхнічнага прагрэсу.
„Моцная польская армія не існуе бяз моцнай ваеннай прамысловасьці. У сваю чаргу інавацыі зьяўляюцца рухавіком іншых сэктараў эканомікі, і гэта зараз адбываецца ў Польшчы”, - сказаў Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak).
Польскі міністар удзельнічаў у горадзе Кельцэ (Kielce) на поўдні Польшчы ў адкрыцьці Міжнароднай выставы ваеннай прамысловасьці. У мерапрыемстве прымае ўдзел больш за 600 выстаўцоў з 30 краін сьвету.
Кіраўнік польскага Мінабароны падкрэсьліў значэньне выставы для абароны й эканомікі краіны й рэгіёну. Паводле яго, выстава зьяўляецца важнай падзеяй у Эўропе й нагодай для падсумаваньня дасягненьняў польскай ваеннай прамысловасьці.
Міжнародная выстава ваеннай прамысловасьці ў горадзе Кельцэ будзе працягвацца да бліжэйшай нядзелі. Заўтра госьцем мерапрыемства будзе прэзыдэнт Анджэй Дуда.
аз