Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве адзначаюць 100-годзьдзе польскай авіяцыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.08.2018 13:11
Галоўныя мерапрыемствы ў рамках сьвята авіяцыі заплянаваныя на варшаўскіх могілках Павонзкі.
У Варшаве адзначаюць 100-годзьдзе польскай авіяцыі.У Варшаве адзначаюць 100-годзьдзе польскай авіяцыі.PAP/Jacek Turczyk

У Варшаве адзначаюць 100-годзьдзе польскай авіяцыі
Галоўныя мерапрыемствы ў рамках сьвята авіяцыі заплянаваныя на варшаўскіх могілках Павонзкі.
У рамках сьвяткаваньня 100-годзьдзя авіяцыі ў Польшчы міністар нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak) усклаў кветкі да Помніка ахвярам авіякатастрофы пад Смаленскам на плошчы Пілсудскага, паведаміла ведамства ў Твітэры.
Галоўныя мерапрыемствы ў рамках сьвята авіяцыі заплянаваныя на варшаўскіх могілках Павонзкі (Powązki).
Апоўдні прэзыдэнт Анджэй Дуда й іншыя высокапастаўленыя дзяржаўныя чыноўнікі прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцьця помніка „Слава польскім лётчыкам” у памяць польскіх пілётаў, якія на працягу апошніх 100 гадоў прысьвяцілі сваё жыцьцё Радзіме.
У другой палове дня заплянаваная традыцыйная цырымонія ля Помніка польскім лётчыкам загінулым у 1939-1945 гадах.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт