Logo Polskiego Radia
Print

Мэркель: „Nord Stream 2” не паставіць Нямеччыны ў залежнасьць ад Расеі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.08.2018 15:07
Пра гэта канцлерка Нямеччыны пераконвала падчас сустрэчы з грузінскімі студэнтамі ў Тбілісі.
Ангела Мэркель. Cустрэчa са студэнтамі ў Тбілісі.Ангела Мэркель. Cустрэчa са студэнтамі ў Тбілісі.PAP/EPA/STR

Мэркель: „Nord Stream 2” не паставіць Нямеччыны ў залежнасьць ад Расеі
Пра гэта канцлерка Нямеччыны пераконвала падчас сустрэчы з грузінскімі студэнтамі ў Тбілісі.
Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель перакананая ў тым, што газаправод „Nord Stream 2” не паставіць Нямеччыны ў залежнасьць ад Расеі.
У час сустрэчы са студэнтамі ў Тбілісі, кіраўнічка нямецкага ўраду сказала, што Бэрлін патрабуе гарантыяў, што Масква будзе працягваць пастаўкі пэўнай колькасьці газу праз Украіну нават у выпадку завяршэньня будаўніцтва „Nord Stream 2”.
Ангела Мэркель не згаджаецца са сьцьвярджэньнем, што „Nord Stream 2” у будучыні можа паставіць Бэрлін у залежнасьць ад Расеі.
„Мы імпартуем газ таксама зь Вялікабрытаніі, Нідэрляндаў і Нарвэгіі”, - нагадала канцлерка. Яна таксама дадала, што ўсё больш рэальным зьяўляецца праект будаўніцтва ў Нямеччыне тэрмінала для атрыманьня звадкаванага прыроднага газу. Перамовы па гэтай справе вядзе міністар эканомікі Пэтэр Альтмаер. Паводле экспэртаў, хутчэй за ўсё, тэрмінал будзе разьмешчаны ў Гамбургу.
Падчас сваёй сустрэчы са студэнтамі Мэркель асьцярожна выказвалася пра пэрспэктывы ўступленьня Грузіі ў NATO й ЭЗ. Хоць гэтае пытаньне абмяркоўваецца, то, паводле канцлеркі, спачатку трэба засяродзіцца на паглыбленьні эканамічнага супрацоўніцтва.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт