Інстытуту Пілецкага рыхтуе сьпіс выратаваных падчас Галакосту габрэяў
Дасьледчыкі займаюцца дзейнасьцю польскіх дыпляматаў з гэтак званай Бэрнскай групы.
Дасьледчыкі Інстытуту Пілецкага, які займаецца дасьледаваньнем злачынстваў таталітарызму, стварылі першы сьпіс габрэяў, выратаваных падчас Галакосту ў выніку намаганьняў польскіх дыпляматаў і габрэйскіх актывістаў гэтак званай Бэрнскай групы.
У сьпісе апынуліся прозьвішчы 115 габрэяў, якіх удалося выратаваць з часовых гітлераўскіх лягераў дзякуючы дыпляматычным дакумэнтам краін Лацінскай Амэрыкі, у тым ліку Гандураса.
Гэта першыя вынікі супольнага дасьледчага праекта Інстытуту Пілецкага й польскай амбасады ў Бэрне. Яго мэта – дасьледаваньне пасьляваенных лёсаў габрэяў, якіх выратавалі прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Польшчы. Абедзьве ўстановы адзначаюць, што стварэньне канчатковага сьпісу выратаваных патрабуе працягу дасьледаваньняў.
Праведзеныя да гэтай пары работы сьведчаць пра тое, што польскія дыпляматы разам з прадстаўнікамі габрэйскіх арганізацый дзейнічалі нешаблённа. Каб выратаваць габрэяў яны куплялі й фальсыфікавалі тысячы паўднёваамэрыканскіх пашпартоў, а таксама дзейнічалі з мэтай іх прызнаньня й каардынавалі пераплыў велізарных грашовых патокаў, прызначаных на дапамогу габрэям.
Дасьледчыкі падкрэсьліваюць, што маштаб гэтай дзейнасьці сьведчыць пра тое, што дапамога габрэям мела пастаянны характар, а не зводзілася выключна да паасобных акцыяў.
аз
Дасьледчыкі Інстытуту Пілецкага, які займаецца дасьледаваньнем злачынстваў таталітарызму, стварылі першы сьпіс габрэяў, выратаваных падчас Галакосту ў выніку намаганьняў польскіх дыпляматаў і габрэйскіх актывістаў гэтак званай Бэрнскай групы.
У сьпісе апынуліся прозьвішчы 115 габрэяў, якіх удалося выратаваць з часовых гітлераўскіх лягераў дзякуючы дыпляматычным дакумэнтам краін Лацінскай Амэрыкі, у тым ліку Гандураса. Гэта першыя вынікі супольнага дасьледчага праекта Інстытуту Пілецкага й польскай амбасады ў Бэрне. Яго мэта – дасьледаваньне пасьляваенных лёсаў габрэяў, якіх выратавалі прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Польшчы. Абедзьве ўстановы адзначаюць, што стварэньне канчатковага сьпісу выратаваных патрабуе працягу дасьледаваньняў.
Праведзеныя да гэтай пары работы сьведчаць пра тое, што польскія дыпляматы разам з прадстаўнікамі габрэйскіх арганізацый дзейнічалі нешаблённа. Каб выратаваць габрэяў, яны куплялі й фальсыфікавалі тысячы паўднёваамэрыканскіх пашпартоў, а таксама дзейнічалі з мэтай іх прызнаньня й каардынавалі пераплыў велізарных грашовых патокаў, прызначаных на дапамогу габрэям.
Дасьледчыкі падкрэсьліваюць, што маштаб гэтай дзейнасьці сьведчыць пра тое, што дапамога габрэям мела пастаянны характар, а не зводзілася выключна да паасобных акцыяў.
аз