А. Дуда: Перагаворы аб набыцьці фрэгатаў у Аўстраліі працягваюцца
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
21.08.2018 14:30
Канчатковае рашэньне па набыцьці ў Аўстраліі фрэгатаў «Адэляіда» прыме ўрад Польшчы.
21 жніўня 2018 г., Сыднэй. Анджэй Дуда
Фота: PAP/KPRP/Jakub Szymczuk
Купля фрэгатаў у Аўстраліі не зьяўляецца ідэальным вырашэньнем для Польшчы, аднак гэта адносна хуткае вырашэньне, сказаў 21 жніўня віцэ-сьпікер Сэната Адам Белян. Ён дадаў, што канчатковае рашэньне адносна іх набыцьця прыме ўрад.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда знаходзіцца з 18 жніўня ў Аўстраліі. Яго суправаджае сярод іншых міністар нацыянальнай абароны.
Кіраўнік прэзыдэнцкага Бюро нацыянальнай бясьпекі Павал Солях у пачатку жніўня заявіў, што перагаворы аб набыцьці Польшчай ракетных фрэгатаў «Адэляіда» будзе адным з «ключавых аспэктаў» візыту Анджэя Дуды.
Прэзыдэнт на пытаньне аб магчымай куплі фрэгатаў заявіў 21 жніўня ў Сыднэі, што перагаворы па гэтым пытаньні працягваюцца.
вк