Logo Polskiego Radia
Print

Малдова не прадоўжыць газавага кантракту з „Газпромам”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.08.2018 15:31
Краіна робіць стаўку на альтэрнатыўныя крыніцы паставак блакітнага паліва.
pixabay.com/Public Domain CC0

Малдова не прадоўжыць газавага кантракту з „Газпромам”
Краіна робіць стаўку на альтэрнатыўныя крыніцы паставак „блакітнага” паліва.
Малдаўскія ўлады не плянуюць заключаць новую дамову з канцэрнам „Газпром” аб пастаўках газу. Пра гэта паведаміў міністар эканомікі й інфраструктуры Малдовы Кірыл Габурыч.
Кантракт, які Малдова заключыла з расейскім канцэрнам на пастаўкі газу дзейнічае выключна да канца 2019 году. Яшчэ ў гэтым месяцы краіна плянуе пачаць будаўніцтва газаправода, які спалучыць ейную газавую сыстэму з румынскай. Праект павінен быць завершаны на працягу 10 месяцаў.
У выніку Малдова зможа купляць „блакітнае паліва” па канкурэнтаздольным цэнах. У цяперашні час краіна атрымлівае газ з Расеі паводле кантракту, заключанага 10 гадоў таму. Цана на газ, які пастаўляе „Газпром” карэктуецца кожны квартал у залежнасьці ад цаны на нафту на сусьветных рынках.
аз

Малдаўскія ўлады не плянуюць заключаць новую дамову з канцэрнам „Газпром” аб пастаўках газу. Пра гэта паведаміў міністар эканомікі й інфраструктуры Малдовы Кірыл Габурыч.

Кантракт, які Малдова заключыла з расейскім канцэрнам на пастаўкі газу, дзейсны да канца 2019 году. Яшчэ ў гэтым месяцы краіна плянуе пачаць будаўніцтва газаправода, які спалучыць ейную газавую сыстэму з румынскай. Праект павінен быць завершаны на працягу 10 месяцаў.

У выніку Малдова зможа купляць блакітнае паліва па ніжэйшай цане. У цяперашні час краіна атрымлівае газ з Расеі паводле кантракту, заключанага 10 гадоў таму. Цана на газ, які пастаўляе „Газпром”, карэктуецца кожны квартал у залежнасьці ад цаны на нафту на сусьветных рынках.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт