Logo Polskiego Radia
Print

Мiністар нацыянальнай абароны Польшчы наведвае польскіх жаўнераў на Балканах

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.08.2018 13:38
Польскія салдаты служаць у місіі ЭЗ EUFOR і ў рамках апэрацыі KFOR пад эгідай NATO.
Foto: Leszek Chemperek/CO MON

Міністар Марыюш Блашчак сёньня сустракаецца з салдатамі, якія служаць у Косаве ды Босьніі і Герцэгавіне.

Візыт пачаўся з сустрэчы з камандзірам місіі ЭЗ EUFOR у Босьніі і Герцэгавіне. Потым ён уручыў польскім жаўнераў мэдалі і ўзнагароды.

У другой частцы дня Марыюш Блашчак адправіцца ў Косава, дзе польскія жаўнеры служаць у рамках апэрацыі KFOR пад эгідай NATO.

Зараз там знаходзіцца 38 зьмена кантынгенту. У Косаве задачы выконваюць больш за 250 салдат і супрацоўнікаў арміі, якія ўваходзяць у склад шматнацыянальнай баявой групы «Ўсход»

На Балканах кіраўнік польскага МНА сустрэнецца таксама з польскімі паліцэйскімі, якія служаць у місіі EULEX.

Марыюш Блашчак наведвае польскіх салдат, якія служаць на Балканах у сувязі з Днём Польскага войска, які адзначаецца 15 жніўня.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт