Каліфорнія змагаецца з найбуйнешым у гісторіі пажарам
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
07.08.2018 17:25
У агні плошча каля 115 тысяч гектараў, дагэтуль згарэлі 75 будынкаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: skeeze/pixabay.com/CC0 Public DomainPhoto: skeeze/pixabay.com/CC0 Public Domain
Узмацніўся пажар, які бушуе ў графстве Мэндасіна ў паўночнай Каліфорніі. Гэта самы буйны пажар за ўсю гісторыю гэтага штату і наогул у заходняй частцы ЗША.
У агні плошча каля 115 тысяч гектараў. Дагэтуль згарэлі 75 будынкаў, але пад пагрозай знаходзіцца амаль 9 300. У агні загінулі два чалавекі, тысячы людзей былі вымушаныя пакінуць свае дамы.
Каліфарнійскія пажарныя службы паведамілі, што кантралююць пажар у 30 адсотках. У акцыі тушэньня выкарыстоўваюцца верталёты і самалёты, у тым ліку Boeing 747.
Прычынай інтэнсыфікацыі пажару ў Мэндасіна зьяўляецца высокая тэмпэратура, месцамі дасягаючая 43 градусаў па Цэльсіі, і вецер хуткасьцю ў 24 км/г. Яго парывы распаўсюджваюць полымя.
Па прагнозах, сьпякота будзе працягвацца, ствараючы спрыяльныя ўмовы для распаўсюджваньня агню.
Пазаўчора прэзыдэнт ЗША абвясьціў надзвычайнае становішча ў Каліфорніі. Учора Пэнтагон паведаміў, што на дапамогу пажарным будзе адпраўлена 200 салдат.
У Каліфорніі з пажарамі змагаецца 14 тысяч пажарнікаў.
яс