Logo Polskiego Radia
Print

Беластоцкі «Карытас» рыхтуе 200 заплечнікаў для беларускіх дзяцей

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.08.2018 16:03
Гэта будзе магчымым дзякуючы акцыі «Заплечнік поўны ўсьмешак».
pixabay.com/Public Domain CC0

200 беларускіх дзяцей маюць шанец атрымаць заплечнікі і школьныя прылады ад дабрачыннай каталіцкай арганізацыі «Карытас» Беластоцкай архідыяцэзіі. Гэта будзе магчымым дзякуючы акцыі «Заплечнік поўны ўсьмешак».
Беластоцкае «Карытас» за сабраныя падчас іншай акцыі грошы ўжо купіла 320 заплечнікаў, 1/3 з іх падарылі гандлёвыя цэнтры. 200 камплектаў атрымаюць дзеці з Беларусі. Да канца жніўня кожны жадаючы можа ахвяраваць грошы на школьныя прылады.
Беларускія дзеці могуць атрымаць заплечнікаў больш, калі нехта купіць цэлы камплект, а пасьля прынясе ў «Карытас».
Намесьнік дырэктара «Карытасу» Беластоцкай архідыяцэзіі ксёндз Пётр Кабэшка паінфармаваў, што да іх з просьбай аб дапамозе зьвярнуўся дырэктар гарадзенскага «Карытасу» ксёндз Раман Рачка. Беларускі сьвятар патлумачыў, што ў Польшчы значна палепшылася фінансавая сытуацыя, калі гаворка ідзе пра школьныя прылады, а ў Беларусі многія бацькі ня могуць купіць усё неабходнае для школы з-за нізкіх заробкаў.
«Там сапраўды патрэбная дапамога. Я думаю, нашыя магчымасьці крыху памяняліся, і мы можам падзяліцца такой суседзкай дапамогай з тымі, каму яна патрэбная», – гаварыў на прэс-канфэрэнцыі ксёндз Кабэшка. Ён дадаў, што акцыя можа быць нагодай для таго, каб навучыцца быць неабыякавымі да патрэб суседзяў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт