Logo Polskiego Radia
Print

5 тыс. палякаў зарэгістравалі народжаных дзяцей электронным шляхам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.07.2018 13:00
Рэгістрацыя народзін дзіцяці пры дапамозе інтэрнэту магчымая з 1 чэрвеня бягучага году.
Марэк ЗагурскіМарэк ЗагурскіPAP/Bartłomiej Zborowski

На працягу месяца больш за 5 тысяч нованароджаных дзяцей у Польшчы былі зарэгістраваныя электронным шляхам. Пра гэта паведамілі на сумеснай прэс-канфэрэнцыі міністар лічбаваньня Марэк Загурскі і міністрах аховы здароўя Лукаш Шумоўскі.
«Мы вельмі рады, што гэтай паслугай польскія бацькі карыстаюцца так ахвотна», – сказаў Марэк Загурскі. Ён адзначыў, што новая паслуга спрашчае маладым бацькам рэгістрацыю дзіцяці і зьяўляецца адной з першых комплексных электронных паслуг, прапанаваных дзяржавай. Паводле міністра лічбаваньня, таксама не апошняя.
Міністар аховы здароўя Лукаш Шумоўскі паінфармаваў, што ў панядзелак Міністэрства аховы здароўя выслала ва ўсе шпіталі ліст з просьбай інфармаваць бацькоў пра існаваньне такой паслугі.
Міністар аховы здароўя паінфармаваў, што вельмі добра дзейнічае іншая электронная паслуга – электронны рэцэпт. Паводле міністра, да гэтага часу былі запоўненыя 4 тысячы такіх рэцэптаў, а больш за палову выпадкаў гэта зрабілі старэйшыя асобы.
Рэгістрацыя народзін дзіцяці пры дапамозе інтэрнэту магчымая з 1 чэрвеня бягучага году. Бацькі павінны зарэгістраваць дзіця на працягу 21 дня ад выдачы пасьведчаньня ў шпіталі. Да 1 чэрвеня гэта можны было зрабіць толькі ў ЗАГСЕ.

На працягу месяца больш за 5 тысяч нованароджаных дзяцей у Польшчы былі зарэгістраваныя электронным шляхам. Пра гэта паведамілі на сумеснай прэс-канфэрэнцыі міністар лічбавых тэхналёгій Марэк Загурскі і міністрах аховы здароўя Лукаш Шумоўскі.

«Мы вельмі радыя, што гэтай паслугай польскія бацькі карыстаюцца так ахвотна», – сказаў Марэк Загурскі. Ён адзначыў, што новая паслуга спрашчае маладым бацькам рэгістрацыю дзіцяці і зьяўляецца адной з першых комплексных электронных паслуг, прапанаваных дзяржавай. Паводле міністра лічбавых тэхналёгій, яна таксама не апошняя, бо будуць чарговыя.

Міністар аховы здароўя Лукаш Шумоўскі паінфармаваў, што ў панядзелак Міністэрства аховы здароўя выслала ва ўсе шпіталі ліст з просьбай інфармаваць бацькоў пра існаваньне такой паслугі.

Міністар аховы здароўя паведаміў, што пасьпяхова працуе іншая электронная паслуга – электронны рэцэпт. Паводле міністра, да гэтага часу былі запоўненыя 4 тысячы такіх рэцэптаў, а больш за палову выпадкаў гэта зрабілі старэйшыя людзі.

Рэгістрацыя народзін дзіцяці пры дапамозе інтэрнэту магчымая з 1 чэрвеня бягучага году. Бацькі павінны зарэгістраваць дзіця на працягу 21 дня ад выдачы пасьведчаньня ў шпіталі. Да 1 чэрвеня гэта можны было зрабіць толькі ў ЗАГСЕ.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт