Logo Polskiego Radia
Print

«Ой, у мяне дзед служыў у Войску Польскім, нават здымак ёсьць» (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.07.2018 19:59
  • Беларусы ў Войску Польскім.mp3
«Беларусы ў Войску Польскім – гэта нашая гісторыя й мы павінны яе шанаваць».
«Беларусы ў Войску Польскім» на мерапрыемстве ў Польшчы«Беларусы ў Войску Польскім» на мерапрыемстве ў Польшчы

У апошні час выразна назіраецца зацікаўленьне гісторыяй і ўвогуле гістарычнымі тэмамі сярод грамадзян. Прычым гэтая тэндэнцыя характэрная як палякам, так і беларусам. Цяпер росквіт перажываюць ваенныя рэканструкцыі, экскурсіі, у тым ліку і ў адзеньні з эпохі, а таксама розныя гістарычныя інсцэнізацыі.
У Беларусі вось ужо некалькі гадоў працуе група гістарычнай рэканструкцыі «Беларусы ў Войску Польскім». Адным з заўзятых гісторыкаў, які сваю прафэсію рэалізуе на практыцы, зьяўляецца кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў. Ён менавіта – ініцыятар стварэньня групы «Беларусы ў Войску Польскім». Дарэчы, адмысловец спэцыялізуецца ў беларускай ваеннай гісторыі й супольным польска-беларускім мінулым. Ён распавёў нам, як зьявілася ідэя стварыць групу.
«Задума зьявілася тады, калі я ўпершыню ў 2010 годзе паўдзельнічаў у рэканструкцыі бітвы пад Млавай восеньню 1939 году, дзе ўпершыню гучна прагучала гісторыя беларусаў у Войску Польскім, у прыватнасьці, іх служба й змаганьне ў 20-й дывізіі», – сказаў спэцыяліст. Тады выхадцы з Заходняй Беларусі мужна змагаліся супраць гітлераўцаў. Ігар Мельнікаў кажа, што беларусы ў даваенным Войску Польскім – гэта таксама частка гісторыі Беларусі й яе трэба ведаць. «70 тыс. беларусаў змагалася зь першага дня нападу гітлераўцаў на Польшчу», – падкрэсьлівае кандыдат гістарычных навук.
А як рэагуюць на польскі мундзір у Беларусі? – пытаемся ў гісторыка. «Зацікаўленьне, зразумела ёсьць, хаця людзі не заўсёды ведаюць, форма якой гэта краіны», – адказвае Ігар Мельнікаў. Здараецца, што падыходзяць людзі й кажуць: «Ой, у мяне дзед служыў у Войску Польскім, нават здымак ёсьць», – і просяць рэканструктараў больш расказаць пра Войска Польскае й службу ў ім беларусаў.
А адкуль рэканструктары бяруць мундзіры ды іншыя рэчы? Ігар Мельнікаў гаворыць, што шукаюць у розных месцах, і расказаў цікавую гісторыю. « У мяне рэдкі 47 памер абутку, і на адной з рэканструкцый былі арыгінальныя польскія афіцэрскія боты гэтага памеру з 1938 году. Мне палякі сказалі, што калі падыдуць, то забірай. Падышлі, мне пашчасьціла», – расказаў гісторык.
Ён таксама распавёў, што ў яго калекцыі гістарычных 40 мундзіраў розных армій, прычым вялікая колькасьць – арыгіналы. Паводле Ігара Мельнікава, у аўтэнтычным мундзіры ніхто ня бегае на рэканструкцыі ў палявых умовах, бо шкада, таму для ўдзелу ў мерапрыемстве форма шыецца па замове – раней толькі ў Польшчы, цяпер ужо і ў Беларусі.
Нядаўна ў групы «Беларусы ў Войску Польскім» зьявілася свая эмблема. За аснову ўзяты палкавы знак 83-га пяхотнага палка Палескіх стральцоў з Кобрына. «Мы пакінулі польскага арла, але дадалі беларускую «Пагоню» – з лёзунгам нашай групы «Памятаць кожнага!», – гаворыць гісторык.
У канцы інтэрвію Ігар Мельнікаў падкрэсьлівае, што «беларусы ў Войску Польскім – гэта нашая гісторыя й мы павінны яе шанаваць».
Валеры Саўко

У апошні час выразна назіраецца зацікаўленьне гісторыяй і ўвогуле гістарычнымі тэмамі сярод грамадзян. Прычым гэтая тэндэнцыя характэрная як палякам, так і беларусам. Цяпер росквіт перажываюць ваенныя рэканструкцыі, экскурсіі, у тым ліку і ў адзеньні з эпохі, а таксама розныя гістарычныя інсцэнізацыі.

/

У Беларусі вось ужо некалькі гадоў працуе група гістарычнай рэканструкцыі «Беларусы ў Войску Польскім». Адным з заўзятых гісторыкаў, які сваю прафэсію рэалізуе на практыцы, зьяўляецца кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў. Ён менавіта – ініцыятар стварэньня групы «Беларусы ў Войску Польскім». Дарэчы, адмысловец спэцыялізуецца ў беларускай ваеннай гісторыі й супольным польска-беларускім мінулым. Ён распавёў нам, як зьявілася ідэя стварыць групу.

«Задума зьявілася тады, калі я ўпершыню ў 2010 годзе паўдзельнічаў у рэканструкцыі бітвы пад Млавай восеньню 1939 году, дзе ўпершыню гучна прагучала гісторыя беларусаў у Войску Польскім, у прыватнасьці, іх служба й змаганьне ў 20-й дывізіі», – сказаў спэцыяліст. Тады выхадцы з Заходняй Беларусі мужна змагаліся супраць гітлераўцаў. Ігар Мельнікаў кажа, што беларусы ў даваенным Войску Польскім – гэта таксама частка гісторыі Беларусі й яе трэба ведаць. «70 тыс. беларусаў змагалася зь першага дня нападу гітлераўцаў на Польшчу», – падкрэсьлівае кандыдат гістарычных навук.

Ігар
Ігар Мельнікаў у мундзіры матроса польскай Пінскай рачной флятыліі

А як рэагуюць на польскі мундзір у Беларусі? – пытаемся ў гісторыка. «Зацікаўленьне, зразумела ёсьць, хаця людзі не заўсёды ведаюць, форма якой гэта краіны», – адказвае Ігар Мельнікаў. Здараецца, што падыходзяць людзі й кажуць: «Ой, у мяне дзед служыў у Войску Польскім, нават здымак ёсьць», – і просяць рэканструктараў больш расказаць пра Войска Польскае й службу ў ім беларусаў.

А адкуль рэканструктары бяруць мундзіры ды іншыя рэчы? Ігар Мельнікаў гаворыць, што шукаюць у розных месцах, і расказаў цікавую гісторыю. «У мяне рэдкі 47 памер абутку, і на адной з рэканструкцый былі арыгінальныя польскія афіцэрскія боты гэтага памеру з 1938 году. Мне палякі сказалі, што калі падыдуць, то забірай. Падышлі, мне пашчасьціла», – расказаў гісторык.

Ён таксама распавёў, што ў яго калекцыі гістарычных 40 мундзіраў розных армій, прычым вялікая колькасьць – арыгіналы. Паводле Ігара Мельнікава, у аўтэнтычным мундзіры ніхто ня бегае на рэканструкцыі ў палявых умовах, бо шкада, таму для ўдзелу ў мерапрыемстве форма шыецца па замове – раней толькі ў Польшчы, цяпер ужо і ў Беларусі.

Эмблема
Эмблема групы «Беларусы ў Войску Польскім»

Нядаўна ў групы «Беларусы ў Войску Польскім» зьявілася свая эмблема. За аснову ўзяты палкавы знак 83-га пяхотнага палка Палескіх стральцоў з Кобрына. «Мы пакінулі польскага арла, але дадалі беларускую «Пагоню» – з лёзунгам нашай групы «Памятаць кожнага!», – гаворыць гісторык.

У канцы інтэрвію Ігар Мельнікаў падкрэсьлівае, што «беларусы ў Войску Польскім – гэта нашая гісторыя й мы павінны яе шанаваць».

Валеры Саўко

фота прадастаўленыя Ігарам Мельнікавым

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт