Майк Пампэа: У Трампа і Пуціна няма згоды па Ўкраіне
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і амэрыканскі лідар Дональд Трамп на сустрэчы ў Хэльсінкі абмяркоўвалі пытаньне Ўкраіны, але не змаглі прыйсьці да згоды. Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа ў інтэрі'ю ABC.
«Яны абмяркоўвалі Ўкраіну. Не знайшлося вялікай колькасьці пунктаў, па якіх іх думкі бы сышліся. Прэзыдэнт (Трамп) быў цьвёрды ў тым, каб данесьці да сьвету думка, што шлях Менска (менскія пагадненьні) – гэта верны шлях прасоўваньня наперад», – заявіў Пампэя.
Дзяржсакратар зьвярнуў увагу на тое, што падчас перамоў двух лідэраў было й мноства іншых пытаньняў, па якіх пазыцыі не супадаюць.
Раней сам Трамп заявіў, што на сустрэчы з Пуціным ні ў чым яму не саступаў.
Нагадаем, 16 ліпеня ў Хэльсінкі прайшоў першы поўнафарматны саміт ЗША-РФ. Трамп і Пуцін размаўлялі сам-насам больш за дзьве гадзіны.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і амэрыканскі лідар Дональд Трамп на сустрэчы ў Хэльсінкі абмяркоўвалі пытаньне Ўкраіны, але не змаглі прыйсьці да згоды. Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа ў інтэрі'ю ABC.
«Яны абмяркоўвалі Ўкраіну. Не знайшлося вялікай колькасьці пунктаў, па якіх іх думкі бы сышліся. Прэзыдэнт (Трамп) быў цьвёрды ў тым, каб данесьці да сьвету думка, што шлях Менска (менскія пагадненьні) – гэта верны шлях прасоўваньня наперад», – заявіў Пампэа.
Дзяржсакратар зьвярнуў увагу на тое, што падчас перамоў двух лідэраў было й мноства іншых пытаньняў, па якіх пазыцыі не супадаюць.
Раней сам Трамп заявіў, што на сустрэчы з Пуціным ні ў чым яму не саступаў.
Нагадаем, 16 ліпеня ў Хэльсінкі прайшоў першы поўнафарматны саміт ЗША-РФ. Трамп і Пуцін размаўлялі сам-насам больш за дзьве гадзіны.
корреспондент/вс