Logo Polskiego Radia
Print

Расьце колькасьць ахвяраў лясных пажараў у Грэцыі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 25.07.2018 12:02
Жыхары Грэцыі масава адгукнуліся на трагедыю - у пунктах пераліваньня крыві ўтварыліся чэргі.
Пажары ў ГрэцыіПажары ў Грэцыі PAP/EPA/VASSILIS PSOMAS

Расьце колькасьць ахвяраў лясных пажараў у Грэцыі
Прынамсі, восемдзесят чалавек загінулі ў выніку пажараў у грэцкай правінцыі Атыка. Сёньня апоўдні ў бальніцы памерла яшчэ адна ахвяра пажараў. Агулам, больш за 180 асоб атрымалі раненьні, зь якіх семдзесят застаецца ў бальніцах. Расьце занепакоенасьць лёсам зьніклых без вестак – іх колькасьць пакуль дакладна невядомая.
Мэр гораду Рафіны, які пацярпеў ад пажараў, учора папярэдзіў, што колькасьць загінуўшых будзе расьці й верагодна дасягне лічбы сто ахвяраў. У выратавальнай апэрацыі прымаюць удзел пажарнікі, паліцыя, а таксама вайсковыя.
Сотні людзей засталіся без прытулку, іх жытло й іншая маёмасьць была зьнішчаная ляснымі пажарамі. Паводле экспэртаў, прычынай вялікага маштабу трагедыі стала адсутнасьць пляну эвакуацыі жыхароў
гэтага рэгіёну.
Жыхары Грэцыі масава адгукнуліся на трагедыю, у пунктах пераліваньня крыві ўтварыліся чэргі, таксама па ўсё краіне арганізаваныя пункты збору неабходных для пацярпелых рэчаў. У Грэцыі абвешчаная трохдзённая нацыянальная жалоба.
эж


Прынамсі, восемдзесят чалавек загінула ў выніку пажараў у грэцкай правінцыі Атыка. Сёньня апоўдні ў бальніцы памерла яшчэ адна ахвяра пажараў. Агулам, больш за 180 асоб атрымалі раненьні, зь якіх семдзесят застаецца ў бальніцах. Расьце занепакоенасьць лёсам зьніклых без вестак – іх колькасьць пакуль дакладна невядомая.

Мэр гораду Рафіны, які пацярпеў ад пажараў, учора папярэдзіў, што колькасьць загінуўшых будзе расьці й верагодна дасягне ста ахвяраў. У выратавальнай апэрацыі прымаюць удзел пажарнікі, паліцыя, а таксама вайсковыя.

Сотні людзей засталіся без прытулку, іх жытло й іншая маёмасьць была зьнішчаная ляснымі пажарамі. Паводле экспэртаў, прычынай вялікага маштабу трагедыі стала адсутнасьць пляну эвакуацыі жыхароўгэтага рэгіёну.

Грмадзяне Грэцыі масава адгукнуліся на трагедыю - у пунктах пераліваньня крыві ўтварыліся чэргі, таксама па ўсё краіне арганізаваныя пункты збору неабходных для пацярпелых рэчаў. У Грэцыі абвешчаная трохдзённая агульнанацыянальная жалоба.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт