У Грэцыі сьмяротнымі ахвярамі лясных пажараў сталі грамадзяне Польшчы
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
24.07.2018 14:45
Маці й сын патанулі ў моры падчас эвакуацыі турыстаў з гасьцініцы.
Грэцыя ахопленая ляснымі пажараміPAP/EPA/ALEXANDROS VLACHOS
У Грэцыі сьмяротнымі ахвярамі лясных пажараў сталі грамадзян Польшчы
У Грэцыі сьмяротнымі ахвярамі лясных пажараў сталі двое грамадзян Польшчы. Паводле Міністэрства замежных справаў Польшчы, загінулыя – гэта маці й сын. Жанчына разам з мужам і двума сынамі знаходзілася на адпачынку ў грэцкім рэгіёне Атыка. Паводле папярэдняй інфармацыі, палякі загінулі падчас эвакуацыі гасьцініцы, якая аказалася ў раёне, ахопленым пажарамі. У ходзе начной эвакуацыі пастаяльцаў з гатэлю лодка, на якой былі маці й сын, перакулілася ў моры. Загінулі ўсе, хто знаходзіўся ў лодцы – агулам 10 чалавек.
Грэцыя ахопленая ляснымі пажарамі вось ужо некалькі дзён. Найбольш сур'ёзная сытуацыя назіраецца ў паўднёва-ўсходняй вобласьці Атыка. У выніку стыхіі загінулі па меншай меры 60 чалавек. Выратавальная апэрацыя працягвалася ўсю ноч. Падразьдзяленьні берагавой аховы й некалькі дзясяткаў уладальнікаў лодак ратавалі тых, хто знаходзіўся на пляжах. Такім чынам удалося захаваць жыцьцё як мінімум 700 людзям.
Грэцыя панесла велізарныя матэрыяльныя страты. У краіне абʼяўленая трохдзённая жалоба. Афіны папрасілі дапамогу ў Эўрапейскага Зьвязу.
У Грэцыі сьмяротнымі ахвярамі лясных пажараў сталі двое грамадзян Польшчы. Паводле Міністэрства замежных справаў Польшчы, загінулыя – гэта маці й сын. Жанчына разам з мужам і двума сынамі знаходзілася на адпачынку ў грэцкім рэгіёне Атыка. Паводле папярэдняй інфармацыі, палякі загінулі падчас эвакуацыі гасьцініцы, якая аказалася ў раёне, ахопленым пажарамі. У ходзе начной эвакуацыі пастаяльцаў з гатэлю лодка, у якой былі маці й сын, перакулілася ў моры. Загінулі ўсе, хто знаходзіўся ў лодцы – агулам 10 чалавек.