Logo Polskiego Radia
Print

Лявон Вольскі: Я адчуваў панк, трапятаньне перад сцэнай (ФОТО)

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 23.07.2018 17:55
  • Басовішча 2018-падсумаваньне.mp3
Фэстываль «Басовішча» робіць стаўку на сучасныя музычныя трэнды.
Гурт «Крамбамбуля»Гурт «Крамбамбуля»radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Лявон Вольскі: Я адчуваў панк, трапятаньне перад сцэнай
Фэстываль «Басовішча» робіць стаўку на сучасныя музычныя трэнды
Сьвята маладосьці, музыкі й свабоды «Басовішча» 2018 пасьпяхова завяршылася. Сёлетняя імпрэза адзначылася новымі падыходамі да арганізацыі конкурснае праграмы.
Кола арганізатараў «Басовішча» відавочна памаладзела. Маладзёны зь Беларускага аб’яднаньня студэнтаў ставяць на сучасныя трэнды ў альтэрнатыўнай музыцы, а менавіта на электроннае яе адгалінаваньне.
Аб гэтым сьведчыць нават выбар пераможцы сёлетняга конкурсу маладых выканаўцаў. Нагадаем, ім стаў менскі гурт «СнупСноў», які ў сваёй творчасьці спалучае гітарныя мэлёдыі, жывыя й электронныя рытмы, а таксама ўжывае сінтэзатарныя пульсацыі. Менавіта «СнупСноў» атрымаў пачэснае права распачаць фінальны дзень фэстывалю.
Пра тое, якім былі Басы-2018, распавядае арганізатар гэтага сьвята, актыўная дзеячка Беларускага аб’яднаньня студэнтаў Лідізія Пякарска.
Лідзія Пякарска: У параўнаньні зь мінулым годам была іншая музыка. Перамог гурт электроннай музыкі, які ў мінулым годзе быў у фінале. У гэтым годзе яны вельмі зьмяніліся ў лепшы бок. Так добра гралі, што нават перамаглі! Думаю, з «Басовішча-2018» запомніцца выступ «Нейра дзюбеля», які завершваў фэстываль. Было вельмі прыемнай нечаканасьцю, як бурліва людзі іх прынялі. (...)
Падчас падрыхтоўкі матэрыялу вельмі баяліся кепскага надвор’я. У выпадку, калі б на Гарадок надышла бура, мы былі бы вымушаныя закрыць фэстываль, на нейкі час адключыць электрычнасьць. Да нашай вялікай радасьці гэтага не адбылося! Мы, як арганізатары, таксама баяліся, што прыедзе мала народу. Аднак, як бачым, прыехала мноства людзей. Як заўсёды стрэсу было многа, але вынікам мы задаволеныя.
Хэдлайнэрам апошняга дня «Басовішча» стала «Крамбамбуля». Падчас выступу Лявона Вольскага слухачы былі апанаваныя сапраўдным шалествам, якое зьяўляецца выключна на музычных фэстах.
Лявон Вольскі: На мінулых «Басовішчах» было па-рознаму, але на сёньня сьпявалася проста выдатна. Адчуваў панк, трапятаньне перад сцэнай. Народу было нічога, нарэшце людзі падсабраліся. (...)
Апроч творчай часткі, арганізатары сьвята музыкі таксама прадугледзелі спажывецкі аспэкт імпрэзы. У спэцыяльнай зоне фэстывалю, якая называецца «Басмежжа», было разгорнутае некалькі гандлёвых намётаў зь беларускімі сувэнірамі. Гаворыць кіраўнік інтэрнтэн-крамы «імбрык.бай» Алесь Мазанік.
Алесь Мазанік: Ужо трэці год дапамагаю арганізатарам зрабіць так, каб прысутныя маглі далучыцца да беларушчыны. З кожным годам атрымоўваецца ўсё лепей і лепей. (...)
Сюды прывёз кружэлкі нашых музыкаў, крыху цішотак, сувэніраў, таксама настольныя гульні й паштоўкі для навучаньня беларускай мовы.
Мноства палякаў, якія выкладаюць альбо вывучаюць беларускую мову, вельмі зацікавіліся адукацыйнымі паштоўкамі. Людзі хочуць узаемапранікненьня нашых культур. (...)
«Басовішча» зьяўляецца рэкардсмэнам сярод беларускім музычных фэстываляў. Самы маштабны фэстываль рок- і альтэрнатыўнае музыкі Беларусі сёлета адгрукатаў у дваццаць дзевяты раз. Сапраўдныя аматары беларускага року ўжо распачынаюць падрыхтоўку да наступных юбілейных ХХХ «Басоў».
Эдуард Жолуд

Сьвята маладосьці, музыкі й свабоды «Басовішча» 2018 пасьпяхова завяршылася. Сёлетняя імпрэза адзначылася новымі падыходамі да арганізацыі конкурснае праграмы.

Кола арганізатараў «Басовішча» відавочна памаладзела. Маладзёны зь Беларускага аб’яднаньня студэнтаў ставяць на сучасныя трэнды ў альтэрнатыўнай музыцы, а менавіта на электроннае яе адгалінаваньне. Аб гэтым сьведчыць нават выбар пераможцы сёлетняга конкурсу маладых выканаўцаў.

/

Нагадаем, ім стаў менскі гурт «СнупСноў», які ў сваёй творчасьці спалучае гітарныя мэлёдыі, жывыя й электронныя рытмы, а таксама ўжывае сінтэзатарныя пульсацыі. Менавіта «СнупСноў» атрымаў пачэснае права распачаць фінальны дзень фэстывалю. Пра тое, якім былі Басы-2018, распавядае арганізатар гэтага сьвята, актыўная дзеячка Беларускага аб’яднаньня студэнтаў Лідізія Пякарска.

Лідзія Пякарска: У параўнаньні зь мінулым годам была іншая музыка. Перамог гурт электроннай музыкі, які ў мінулым годзе быў у фінале. У гэтым годзе яны вельмі зьмяніліся ў лепшы бок. Так добра гралі, што нават перамаглі! Думаю, з «Басовішча-2018» запомніцца выступ «Нейра дзюбеля», які завершваў фэстываль. Было вельмі прыемнай нечаканасьцю, як бурліва людзі іх прынялі. (...)

Падчас падрыхтоўкі матэрыялу вельмі баяліся кепскага надвор’я. У выпадку, калі б на Гарадок надышла бура, мы былі бы вымушаныя закрыць фэстываль, на нейкі час адключыць электрычнасьць. Да нашай вялікай радасьці гэтага не адбылося!

Мы, як арганізатары, таксама баяліся, што прыедзе мала народу. Аднак, як бачым, прыехала мноства людзей. Як заўсёды стрэсу было многа, але вынікам мы задаволеныя.

Хэдлайнэрам апошняга дня «Басовішча» стала «Крамбамбуля». Падчас выступу Лявона Вольскага слухачы былі апанаваныя сапраўдным шалествам, якое зьяўляецца выключна на музычных фэстах.

Лявон Вольскі: На мінулых «Басовішчах» было па-рознаму, але нам сёньня сьпявалася проста выдатна. Адчуваў панк, трапятаньне перад сцэнай. Народу было нічога, нарэшце людзі падсабраліся. (...)

Апроч творчай часткі, арганізатары сьвята музыкі таксама прадугледзелі спажывецкі аспэкт імпрэзы. У спэцыяльнай зоне фэстывалю, якая называецца «Басмежжа», было разгорнутае некалькі гандлёвых намётаў зь беларускімі сувэнірамі. Гаворыць кіраўнік інтэрнтэн-крамы «імбрык.бай» Алесь Мазанік.

Алесь Мазанік: Ужо трэці год дапамагаю арганізатарам зрабіць так, каб прысутныя маглі далучыцца да беларушчыны. З кожным годам атрымоўваецца ўсё лепей і лепей. (...)

Сюды прывёз кружэлкі нашых музыкаў, крыху цішотак, сувэніраў, таксама настольныя гульні й паштоўкі для навучаньня беларускай мовы.

Мноства палякаў, якія выкладаюць альбо вывучаюць беларускую мову, вельмі зацікавіліся адукацыйнымі паштоўкамі. Людзі хочуць узаемапранікненьня нашых культур. (...)

/

«Басовішча» зьяўляецца рэкардсмэнам сярод беларускім музычных фэстываляў. Самы маштабны фэстываль рок- і альтэрнатыўнае музыкі Беларусі сёлета адгрукатаў у дваццаць дзевяты раз. Сапраўдныя аматары беларускага року ўжо распачынаюць падрыхтоўку да наступных юбілейных ХХХ «Басоў».

Эдуард Жолуд

поўны матэрыял слухайце ўдалучаным зьверху гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт