Logo Polskiego Radia
Print

Павялічваецца група краін ЭЗ, якія гатовыя тушыць пажары ў Швэцыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.07.2018 13:31
Прадстаўнікі Эўракамісіі заяўляюць, што рэакцыя краін ЭЗ на заклік Швэцыі - беспрэцэдэнтная.
Павялічваецца група краін ЭЗ гатовых тушыць пажары ў Швэцыі. PAP/EPA/Anna HallamsПавялічваецца група краін ЭЗ гатовых тушыць пажары ў Швэцыі. PAP/EPA/Anna HallamsPAP/EPA/Anna Hallams

Павялічваецца група краін ЭЗ гатовых тушыць пажары ў Швэцыі
Прадстаўнікі Эўракамісіі заяўляюць, што рэакцыя краін ЭЗ на заклік Швэцыі - беспрэцэдэнтная.
Пашыраецца група краін ЭЗ, якія гатовыя дапамагчы Швэцыі ў барацьбе з магутнымі пажарамі. Пазаўчора, Эўракамісія абвясьціла, што шэсьць краін, у тым ліку Польшча, вырашылі дапамагчы швэдзкім пажарнікам. Цяпер гэтая група павялічылася ўжо да васьмі краінаў.
Нагадаем, Польшча накіравала ў Швэцыю 139 чалавек, то бок чатыры ўзводы пажарных, а таксама 44 пажарныя аўтамабілі ды спэцтэхніку, каб дапамагчы тамтэйшым пажарнікам змагацца зь ляснымі пажарамі.
Апрача Польшчы сваю падтрымку запрапанавалі Швэцыі таксама Данія, Францыя, Італія, Нямеччына, Летува, Партугалія й Аўстрыя.
Прадстаўнікі Эўракамісіі заяўляюць, што рэакцыя краін ЭЗ на заклік Швэцыі - беспрэцэдэнтная.
Прапановы дапамогі надалей прымае Эўрапейскі цэнтар рэагаваньня на надзвычайныя сытуацыі, які супрацоўнічае са Швэцыяй і каардынуе дапамогу.
аз

Пашыраецца група краін ЭЗ, якія гатовыя дапамагчы Швэцыі ў барацьбе з магутнымі пажарамі. Пазаўчора Эўракамісія абвясьціла, што шэсьць краін, у тым ліку Польшча, вырашылі дапамагчы швэдзкім пажарнікам. Цяпер гэтая група павялічылася ўжо да васьмі краінаў.

Нагадаем, Польшча накіравала ў Швэцыю 139 чалавек, то бок чатыры ўзводы пажарных, а таксама 44 пажарныя аўтамабілі ды спэцтэхніку, каб дапамагчы мясцовым пажарнікам змагацца зь ляснымі пажарамі.

Апрача Польшчы сваю падтрымку Швэцыі запрапанавалі таксама Данія, Францыя, Італія, Нямеччына, Летува, Партугалія й Аўстрыя.

Прадстаўнікі Эўракамісіі заяўляюць, што рэакцыя краін ЭЗ на заклік Швэцыі - беспрэцэдэнтная.

Прапановы дапамогі надалей прымае Эўрапейскі цэнтар рэагаваньня на надзвычайныя сытуацыі, які супрацоўнічае са Швэцыяй і каардынуе дапамогу.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт