Logo Polskiego Radia
Print

У нядзелю ў Вязынцы пакажуць польска-савецкую мяжу (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.07.2018 18:34
Арганізатары вайскова-гістарычнага фэсту абяцаюць інсцэніроўку праверкі дакумэнтаў, абмена перабежчыкамі ды ўнікальныя артэфакты.
Жаўнеры Корпусу аховы памежжа Польшчы на службе, 1920-1930 гадыЖаўнеры Корпусу аховы памежжа Польшчы на службе, 1920-1930 гадыNarodowe Archiwum Cyfrowe

Заўтра ў філіяле Музэя Янкі Купалы ў Вязынцы пройдзе вайскова-гістарычны фэст. Галоўнай адметнасьцю мерапрыемства стане рэканструкцыя памежнага пераходу міжваеннага часу, на якім будзе праводзіцца праверка дакумэнтаў, памежкамісарская сустрэча й абмен перабежчыкамі. Пра гэта Беларускай службе Польскага радыё паведаміў арганізатар фэсту, кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў.
Акрамя таго, члены Групы вайскова-гістарычнай рэканструкцыі «Беларусы ў Войску Польскім» прадэманструюць гасьцям імпрэзы аўтэнтычную ўніформу жаўнераў Памежных войскаў НКУС БССР, а таксама польскага Корпусу аховы памежжа. У сваю чаргу Ігар Мельнікаў пакажа ўнікальныя артэфакты, здымкі й матэрыялы са свайго прыватнага архіва. Кожны ўдзельнік зможа атрымаць унікальную копію даваеннага пашпарта адной з эўрапейскіх краін і паставіць у яго на памяць пячатку аб перасячэньні даваеннага «кардону».
Пачатак мерапрыемства ў нядзелю, 22 ліпеня, а 12.30.

Заўтра ў філіяле Музэя Янкі Купалы ў Вязынцы пройдзе вайскова-гістарычны фэст. Галоўнай адметнасьцю мерапрыемства стане рэканструкцыя памежнага пераходу міжваеннага часу, на якім будзе праводзіцца праверка дакумэнтаў, памежкамісарская сустрэча й абмен перабежчыкамі. Пра гэта Беларускай службе Польскага радыё паведаміў арганізатар фэсту, кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў.

Акрамя таго, члены Групы вайскова-гістарычнай рэканструкцыі «Беларусы ў Войску Польскім» прадэманструюць гасьцям імпрэзы аўтэнтычную ўніформу жаўнераў Памежных войскаў НКУС БССР, а таксама польскага Корпусу аховы памежжа.

У сваю чаргу Ігар Мельнікаў пакажа ўнікальныя артэфакты, здымкі й матэрыялы са свайго прыватнага архіва. Кожны ўдзельнік зможа атрымаць унікальную копію даваеннага пашпарта адной з эўрапейскіх краін і паставіць у яго на памяць пячатку аб перасячэньні даваеннага «кардону».

Пачатак мерапрыемства ў нядзелю, 22 ліпеня, а 12.30.

вс

/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт