Gazeta Wyborcza: Трамп запрашае Пуціна ў ЗША
Праз некалькі дзён пасьля хэльсынскай сустрэчы абодвух прэзыдэнтаў у Вашынгтоне нарастае няўпэўненасьць у справе таго, што Трамп абяцаў у прыватнай размове Пуціну. Паводле агенцтва Bloomberg, Уладзімір Пуцін запрапанаваў амэрыканскаму лідару рэфэрэндум аб незалежнасьці ўсходняй Украіны.
У пятніцу расейскі амбасадар у ЗША Анатоль Антонаў сказаў, што Расея ахвотна абдумае прапанову візыту Ўладзіміра Пуціна ў Вашынгтон. Паводле яго, было б някепска, каб у сустрэчы таксама прыняў удзел міністар абароны РФ Сяргей Шайгу. Белы дом мяркуе, што сустрэча магла б адбыцца восеньню. Дональд Трамп на Твітэры напісаў, што сустрэчы магла б быць прысьвечана тэмам «сытуацыі ва Ўкраіне, у Ізраілі, распаўсюджваньня нуклеарнай зброі, гандлю, Паўночнай Карэі і міру на Блізкім Усходзе».
У Вашынгтоне расьце занепакоенасьць тым, што Трамп сказаў, а можа нават абяцаў Пуціну падчас сустрэчы. Адзінай асобай, якая прысутнічала на сустрэчы была амэрыканская перакладчыца. Дэмакраты патрабуюць яе праслухаць, каб даведацца, пра што размаўлялі прэзыдэнты. Аднак рэспубліканцы, якіх у Сэнаце большасьць, не пагадзіліся.
З панядзелку Белы дом займаецца пераважна тлумачэньнем слоў Дональда Трампа. Незразумелых момантаў ёсьць вельмі шмат. Паводле агенцтва Bloomberg, Уладзімір Пуцін запрапанаваў амэрыканскаму лідару рэфэрэндум аб незалежнасьці ва ўсходняй Украіне, захопленай прарасейскімі сэпаратыстамі. Амбасадар Антонаў пацьвердзіў, што расейскі прэзыдэнт агучыў канкрэтныя прапановы, як вырашыць канфлікт на ўсходзе Ўкраіны, аднак не расказаў падрабязнасьцяў.
Паводле «New York Times», у Пэнтагоне пасьля гэтага выказваньня паднялася трывога. Ваеннае камандаваньне ЗША за некалькі дзён да сустрэчы Трамп-Пуцін націскала на Раду нацыянальнай бясьпекі пры прэзыдэнце ЗША, каб яна паведаміла, што будзе прадметам перамоваў, але адказ не прыйшоў.
Прапанова сустрэчы ў Вашынгтоне шакавала Дана Коўтса, начальніка выведкі ЗША, які раней запэўніваў, што няма ніякіх сумневаў у тым, што Расея стала спрабуе падарваць амэрыканскую дэмакратыю. Калі Коўтс пачуў інфармацыю аб магчымай сустрэчы Трампа і Пуціна ў Вашынгтоне, ён ня мог паверыць у пачутае. Пасьля ўзяў глыбокі ўдых і сьцьвердзіў: «Гэта будзе сапраўды нешта незвычайнае».
Gazeta Wyborcza: Праз некалькі дзён пасьля хэльсынскай сустрэчы абодвух прэзыдэнтаў у Вашынгтоне нарастае няўпэўненасьць у справе таго, што Трамп абяцаў у прыватнай размове Пуціну. Паводле агенцтва Bloomberg, Уладзімір Пуцін запрапанаваў амэрыканскаму лідару рэфэрэндум аб незалежнасьці ўсходняй Украіны.

ав