Logo Polskiego Radia
Print

Будапэшт не падпіша Сусьветнага пакту ААН аб міграцыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.07.2018 15:27
Кіраўнік вугорскай дыпляматыі паведаміў, што дамова цалкам супярэчыць інтарэсам і бясьпецы яго краіны.
Mіністар замежных спраў Вугоршчыны Пэтэр Сіярта й кіраўнік польскай дыпляматыі Яцэк Чапутовіч.PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQMіністар замежных спраў Вугоршчыны Пэтэр Сіярта й кіраўнік польскай дыпляматыі Яцэк Чапутовіч.PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQPAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

Будапэшт не падпіша Сусьветнага пакту ААН аб міграцыі
Кіраўнік вугорскай дыпляматыі паведаміў, што дамова цалкам супярэчыць інтарэсам і бясьпецы яго краіны.
Будапэшт плянуе адмовіцца ад Сусьветнага пакту ААН аб міграцыі. Пра гэта паведаміў міністар замежных спраў Вугоршчыны Пэтэр Сіярта. Паводле яго, прыняцьце гэтага дакумэнта ўяўляе сабой пагрозу для ўсяго сьвету.
Кіраўнік вугорскай дыпляматыі таксама паведаміў, што дамова цалкам супярэчыць інтарэсам і бясьпецы яго краіны.
Нагадваем, Сусьветны пакт ААН аб міграцыі павінен быць афіцыйна прыняты ў сьнежні бягучага году на сустрэчы ў Марока. Пітэр Сіярта падкрэсьліў, што яго краіна ня будзе ўдзельнічаць у гэтай сустрэчы. Ён дадаў таксама, што Вугоршчына будзе супраць прыняцьця гэтага дакумэнта падчас галасаваньня ў Генасамблеі ААН.
Некалькі дзён таму ў лісьце прэм'еру Італіі Джузэпэ Контэ прэм'ер Вугоршчыны Віктар Орбан падтрымаў новую іміграцыйную палітыку Італіі, якая зводзіцца да абарону зьнешніх межаў ЭЗ. Улады ў Будапэшце лічаць, што нелегальных імігрантаў трэба адпраўляць назад у іх краіны, а не разьмяркоўваць паміж краінамі ЭЗ.
аз

Будапэшт плянуе адмовіцца ад Сусьветнага пакту ААН аб міграцыі. Пра гэта паведаміў міністар замежных спраў Вугоршчыны Пэтэр Сіярта. Паводле яго, прыняцьце гэтага дакумэнта ўяўляе сабой пагрозу для ўсяго сьвету.

Кіраўнік вугорскай дыпляматыі таксама паведаміў, што пакт цалкам супярэчыць інтарэсам і бясьпецы яго краіны.

Нагадваем, Сусьветны пакт ААН аб міграцыі павінен быць афіцыйна прыняты ў сьнежні бягучага году на сустрэчы ў Марока. Пітэр Сіярта падкрэсьліў, што яго краіна ня будзе ўдзельнічаць у гэтай сустрэчы. Ён дадаў таксама, што Вугоршчына будзе супраць прыняцьця гэтага дакумэнта падчас галасаваньня ў Генасамблеі ААН.

Некалькі дзён таму ў лісьце прэм'еру Італіі Джузэпэ Контэ прэм'ер Вугоршчыны Віктар Орбан падтрымаў новую іміграцыйную палітыку Італіі, якая зводзіцца да абарону зьнешніх межаў ЭЗ. Улады ў Будапэшце лічаць, што нелегальных імігрантаў трэба адпраўляць назад у іх краіны, а не разьмяркоўваць паміж краінамі ЭЗ.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт