Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ выдзеліць грошы на дарогі й водныя шляхі ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.07.2018 13:03
Палякі атрымаюць на мадэрнізацыю дарогаў і водных шляхоў амаль 120 мільёнаў эўра.
Фота: pixabay.com/CC0 Public Domain

ЭЗ выдзеліць грошы на дарогі й водныя шляхі ў Польшчы
Палякі атрымаюць на мадэрнізацыю дарогаў і водных шляхоў амаль 120 мільёнаў эўра.
Амаль паўмільярда злотых з фондаў ЭЗ атрымае Польшча на будаўніцтва дарог і 17 мільёнаў на мадэрнізацыю ўнутраных водных шляхоў. Пагадненьне па гэтай справе было падпісанае сёньня ў Варшаве.
Амаль 488 мільёнаў злотых (амаль 113,5 мільёна эўра) будзе выдзелена на будаўніцтва кальцавой аўтадарогі гораду Шчацінэк (Szczecinek) у паўночна-заходняй Польшчы, а таксама на будаўніцтва ўчастка нацыянальнай дарогі S17 „Варшава – Гарволін” (Garwolin).
Міністар інфраструктуры Анджэй Адамчык (Andrzej Adamczyk) адзначыў, што дарога S17 зьяўляецца часткай вельмі важнага дарожнага праекта па пашырэньні камунікацыйных шляхоў ва ўсходняй Польшчы.
Прысутны падчас падпісваньня пагадненьня міністар энэргетыкі Кшыштаф Тхужэўскі (Krzysztof Tchórzewski) падкрэсьліў важнасьць разьвіцьця інфраструктуры для эканомікі.
У сваю чаргу намесьнік міністра інвэстыцый і разьвіцьця Вітальд Слоўік (Witold Słowik) спадзеецца, што 17 мільёнаў злотых (амаль 4 мільёны эўра), якія Польшча атрымае на мадэрнізацыю ўнутраных водных шляхоў дазволяць у больш эфэктыўна выкарыстоўваць іх да транспарту грузу па краіне.
аз

Больш за паўмільярда злотых з фондаў ЭЗ атрымае Польшча на будаўніцтва дарог і 17 мільёнаў на мадэрнізацыю ўнутраных водных шляхоў. Пагадненьне па гэтай справе было падпісанае сёньня ў Варшаве.

Амаль 488 мільёнаў злотых (амаль 113,5 мільёна эўра) будзе выдзелена на будаўніцтва кальцавой аўтадарогі гораду Шчацінэк (Szczecinek) у паўночна-заходняй Польшчы, а таксама на будаўніцтва ўчастка нацыянальнай дарогі S17 „Варшава – Гарволін” (Garwolin).

Міністар інфраструктуры Анджэй Адамчык (Andrzej Adamczyk) адзначыў, што дарога S17 зьяўляецца часткай вельмі важнага дарожнага праекта па пашырэньні камунікацыйных шляхоў ва ўсходняй Польшчы.

Прысутны падчас падпісваньня пагадненьня міністар энэргетыкі Кшыштаф Тхужэўскі (Krzysztof Tchórzewski) падкрэсьліў важнасьць разьвіцьця інфраструктуры для эканомікі.

У сваю чаргу намесьнік міністра інвэстыцый і разьвіцьця Вітальд Слоўік (Witold Słowik) спадзяецца, што 17 мільёнаў злотых (амаль 4 мільёны эўра), якія Польшча атрымае на мадэрнізацыю ўнутраных водных шляхоў дазволяць больш эфэктыўна выкарыстоўваць іх да транспарту грузу па краіне.
аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт