6-мэтровы пітон пасяліўся на беразе Віслы пад Варшавай
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
09.07.2018 15:22
Праваахоўныя органы папярэджваюць, што зьмяя можа быць небясьпечнай і заклікаюць грамадзян адмовіцца ад прагулак па беразе Віслы.
Скура тыгравага пітона, знойдзеная на беразе Віслыфота: Animal Rescue Polska/Służba Ochrony i Ratownictwa Zwierząt
6-мэтровы пітон пасяліўся на беразе Віслы пад Варшавай
На беразе Віслы каля гарадка Канстанцін-Язёрна, які разьмешчаны каля Варшавы, знойдзеная скура тыгравага пітона, якую ён пакінуў пасьля лінькі. Жывёла мае каля 6 мэтраў даўжыні. Спэцыялісты вэтэрынарыі й герпэталёгіі, якія працавалі на месцы знаходкі, пацьвердзілі, што скуру ніхто не падкінуў на бераг – яна была скінутая зьмяёй менавіта на рацэ.
Хутчэй за ўсё пітон альбо ўцёк зь нейкага тэрарыюму, альбо быў выкінуты гаспадаром. Праваахоўныя органы папярэджваюць, што зьмяя можа быць небясьпечнай і заклікаюць грамадзян адмовіцца ад прагулак па беразе Віслы ў раёне гораду Канстанцін-Язёрна. Акрамя таго, тыгравыя пітоны добра плаваюць, таму такое ж папярэджаньне скіраванае да жыхароў вёсак, разьмешчаных на другім беразе ракі.
Актуальна паліцыя, рачная паліцыя, вэтэрынары й добраахвотнікі патрулююць ваколіцы Віслы з мэтай заўважыць сьляды пітона альбо саму жывёлу.

вс