Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падвергнуў крытыцы эўрапейскіх саюзьнікаў па НАТО за занадта нізкія выдаткі на абарону. Самыя рэзкія словы амэрыканскі лідар накіраваў у адрас Нямеччыны. Ён адзначыў, што ўрад гэтай краіны вядзе нядобрасумленны гандаль і супрацоўнічае з Расеяй у сфэры энэргетыкі.
«Я зьбіраюся зьвярнуцца да членаў НАТО, каб яны пачалі плаціць па рахунках. Злучаныя Штаты ня могуць займацца ўсім», – заявіў амэрыканскі лідар.
Дональд Трамп выказаў упэўненасьць, што прысутнасьць войскаў ЗША ў Нямеччыне ў большай ступені служыць інтарэсам Бэрліна, чым Вашынгтона. «Мы трацім 4% ВУП на абарону, а Нямеччыны, якая зьяўляецца найбуйнейшай краінай Эўразьвязу, здаецца, толькі 1%», – адзначыў прэзыдэнт ЗША.
Акрамя таго, Дональд Трамп падкрэсьліў, што Бэрлін скардзіцца на пагрозу з боку Масквы, але пры гэтым будуе сумесны з Расеяй газаправод.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падвергнуў крытыцы эўрапейскіх саюзьнікаў па НАТО за занадта нізкія выдаткі на абарону. Самыя рэзкія словы амэрыканскі лідар накіраваў у адрас Нямеччыны. Ён адзначыў, што ўрад гэтай краіны вядзе нядобрасумленны гандаль і супрацоўнічае з Расеяй у сфэры энэргетыкі.
«Я зьбіраюся зьвярнуцца да членаў НАТО, каб яны пачалі плаціць па рахунках. Злучаныя Штаты ня могуць займацца ўсім», – заявіў амэрыканскі лідар.Дональд Трамп выказаў упэўненасьць, што прысутнасьць войскаў ЗША ў Нямеччыне ў большай ступені служыць інтарэсам Бэрліна, чым Вашынгтона.
«Мы трацім 4% ВУП на абарону, а Нямеччыны, якая зьяўляецца найбуйнейшай краінай Эўразьвязу, здаецца, толькі 1%», – адзначыў прэзыдэнт ЗША.
Акрамя таго, Дональд Трамп падкрэсьліў, што Бэрлін скардзіцца на пагрозу з боку Масквы, але пры гэтым будуе сумесны з Расеяй газаправод.
вс