Logo Polskiego Radia
Print

«Нафтагаз» абвінаваціў «Газпром» у маніпуляцыях

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.07.2018 08:07
Украінская кампанія абвергла абвяржэньне расейскай кампаніі аб рашэньні швэйцарскага суда.
pixabay.com/Public Domain CC0

Украінская кампанія «Нафтагаз» заявіла, што «Газпром» сьвядома маніпулюе словамі й падмяняе паняцьці кажучы пра тое, што Вышэйшы швэйцарскі суд кантона Цуг нібыта не аднавіў арышт акцый Nord Stream AG і Nord Stream 2 AG. Пра гэта паведамляе прэс-служба «Нафтагазу».

«Газпром» сьвядома маніпулюе словамі й падмяняе паняцьці. Вышэйшы суд швэйцарскага кантона Цуг прыпыніў дзеяньне рашэньня мясцовага органа па спагнаньню даўгоў аб выключэньні акцый Nord Stream AG і Nord Stream 2 AG з пераліку арыштаванай маёмасьці. Фактычна рашэньне суда азначае аднаўленьне арышту на пэрыяд як мінімум да моманту прыняцьця судом рашэньня па скарзе «Нафтагаза» на рашэньне органа па спагнаньню даўгоў», – гаворыцца ў паведамленьні.

У чацьвер у «Газпроме» заявілі, што інфармацыя «Нафтагаза» аб аднаўленьні судом Швэйцарыі арышту акцый Nord Stream AG і Nord Stream 2 AG не адпавядае рэчаіснасьці.

корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт