«Іерусалім» Лявона Тарасэвіча можна ўбачыць у Варшаве (ФОТАРЭПАРТАЖ)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
04.07.2018 19:54
Выстава працуе ў галерэі сучаснага мастацтва «Фоксаль», у якой у 1984 годзе сваю кар'еру пачынаў славуты Тарасэвіч.
Лявон ТарасэвічЯраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Варшаўская галерэя сучаснага мастацтва «Фоксаль» у Варшаве: менавіта ў ёй у 1984 годзе беларускі мастак зь Беласточчыны Лявон Тарасэвіч пачаў свой творчы шлях. Да канца жніўня бягучага году ў гэтай галерэі ў цэнтры польскай сталіцы можна ўбачыць яго новую выставу «Іерусалім».
Калі ўваходзіш у залю, вакол цябе зьяўляюцца квадраты, якія гараць спачатку аранжавым, пазьней – ярка-жоўтым сьвятлом. І раптам – сьвятло гасьне... Але праз момант усё паўтараецца спачатку...
Як кажа сам мастак, які, дарэчы, прадстаўляў Польшчу на «Біенале» ў Вэнэцыі, ідэя выставы зьявілася два гады таму, але ўвесь час нешта перашкаджала ў яе рэалізацыі. Цікава тое, што Тарасэвіч у Іерусаліме жыў двойчы, і гэты горад зрабіў на ім вялікае ўражаньне. Рэпартаж Яраслава Іванюка.
Варшаўская галерэя сучаснага мастацтва «Фоксаль» у Варшаве: менавіта ў ёй у 1984 годзе польскі мастак, беларус зь Беласточчыны Лявон Тарасэвіч пачаў свой творчы шлях. Да канца жніўня бягучага году ў гэтай галерэі ў цэнтры польскай сталіцы можна ўбачыць яго новую выставу «Іерусалім».
Калі ўваходзіш у залю, вакол цябе зьяўляюцца квадраты, якія гараць спачатку аранжавым, пазьней – ярка-жоўтым сьвятлом. І раптам – сьвятло гасьне... Але праз момант усё паўтараецца спачатку...
Як кажа сам вядомы ў сьвеце мастак, які, дарэчы, прадстаўляў Польшчу на «Біенале» ў Вэнэцыі, ідэя выставы зьявілася два гады таму, але ўвесь час нешта перашкаджала ў яе рэалізацыі. Цікава тое, што Тарасэвіч у Іерусаліме жыў двойчы, і гэты горад зрабіў на ім вялікае ўражаньне. Рэпартаж Яраслава Іванюка.
слухайце далучаны гукавы файл
фота аўтара