Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве пратэстуюць супраць рэформы правасудзьдзя ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.07.2018 11:32
Рэформа правасудзьдзя ў Польшчы падзяліла як судзейскае асяродзьдзе, так і грамадзтва.
У Варшаве пратэстуюць супраць рэформы правасудзьдзя ў Польшчы. PAP/Marcin KmiecińskiУ Варшаве пратэстуюць супраць рэформы правасудзьдзя ў Польшчы. PAP/Marcin KmiecińskiPAP/Marcin Kmieciński

У Варшаве пратэстуюць супраць рэформы правасудзьдзя ў Польшчы
Рэформа правасудзьдзя ў Польшчы падзяліла як судзейскае асяродзьдзе, так і грамадзтва.
Зь сёньняшняга дня абавязкі старшыні Вярхоўнага суда ў Польшчы выконвае судзьдзя Ежы Івульскі (Jerzy Iwulski), які да гэтай пары кіраваў Палатай працы й сацыяльнага страхаваньня Вярхоўнага суда.
Абавязкі старшыні Вярхоўнага суду Івульскаму часова даручыў, як прэзыдэнт Анджэй Дуда, так Малгажата Герсдарф (Małgorzata Gersdorf) - паводле адной часткі судзейскага асяродзьдзя былая, а паводле дгурой - дзейная старшыня Вярхоўны суда.
Герсдарф заявіла, што перадае свае абавязкі Івульскаму на час свайго адпачынку. У сваю чаргу прэзыдэнт сказаў, што прызначаны ім Ежы Івульскі будзе выконваць абавязкі старшыні Вярхоўнага суду да часу выбару наступніка Малгажаты Герсдорф.
3 ліпеня ў сілу ўступіў Новы закон аб Вярхоўным судзе ў Польшчы. Ён прадугледжвае датэрміновую адстаўку судзьдзяў, якім больш за 65 гадоў. Паводле новых палажэньняў, надалей працаваць змогуць тыя судзьдзі, якія своечасова падалі мэдычную даведку аб стане здароўя й атрымалі згоду прэзыдэнта.
На 27 судзьдзяў, якіх закранулі новыя палажэньні, даведку аб стане здароўя з просьбай аб прадаўжэньні магчымасьці працы ў Канцылярыю прэзыдэнта перадалі толькі 9 чалавек. 7 чарговых асобаў у сваіх заявах спаслаліся непасрэдна на Канстытуцыю не далучаючы мэдычнай даведкі.
Малгажата Герсдарф у Канцылярыю прэзыдэнта не зьвярталася, таму, паводле аўтараў Закону аб аб Вярхоўным судзе, ейныя паўнамоцтвы на пасадзе старшыні Вярхоўнага суду закончыліся. Аднак Герсдарф, спасылаючыся на Канстытуцыю, заяўляе, што тэрмін ейных паўнамоцтваў на пасадзе старшыні Вярхоўнага суду заканчваецца ў 2020 годзе. Ейную пазыцыю па гэтай справе на мінулым тыдні аднагалосна падтрымала Агульная асамблея Вярхоўнага суда.
Рэформа правасудзьдзя ў Польшчы падзяліла як судзейскае асяродзьдзе, так і грамадзтва. З учарашняга дня ў Варшаве, а таксама ў іншых гарадах Польшчы праходзяць дэманстрацыі ейных праціўнікаў. Сумневы наконт рэформы мае таксама Эўрапейская камісія, якая 2 ліпеня пачала працэдуру супраць Польшчы ў сувязі з „парушэньнем эўрапейскіх нормаў вяршэнства права”.
аз

Зь сёньняшняга дня абавязкі старшыні Вярхоўнага суда ў Польшчы выконвае судзьдзя Ежы Івульскі (Jerzy Iwulski), які да гэтай пары кіраваў Палатай працы й сацыяльнага страхаваньня Вярхоўнага суда.

Абавязкі старшыні Івульскаму часова даручылi, як прэзыдэнт Анджэй Дуда, так Малгажата Герсдарф (Małgorzata Gersdorf) - паводле адной часткі судзейскага асяродзьдзя былая, а паводле дгурой - дзейная старшыня Вярхоўнага суда.

Герсдарф заявіла, што перадае свае абавязкі Івульскаму на час свайго адпачынку. У сваю чаргу прэзыдэнт сказаў, што прызначаны ім Ежы Івульскі будзе выконваць абавязкі старшыні Вярхоўнага судa да часу выбару наступніка Малгажаты Герсдaрф.

3 ліпеня ў сілу ўступіў Новы закон аб Вярхоўным судзе ў Польшчы. Ён прадугледжвае датэрміновую адстаўку судзьдзяў, якім больш за 65 гадоў. Паводле новых палажэньняў, надалей працаваць змогуць тыя судзьдзі, якія своечасова падалі мэдычную даведку аб стане здароўя й атрымалі згоду прэзыдэнта.

На 27 судзьдзяў, якіх закранулі новыя палажэньні, даведку аб стане здароўя з просьбай аб прадаўжэньні магчымасьці працы ў Канцылярыю прэзыдэнта перадалі толькі 9 чалавек. 7 чарговых асобаў у сваіх заявах спаслаліся непасрэдна на Канстытуцыю не далучаючы мэдычнай даведкі.

Малгажата Герсдарф у Канцылярыю прэзыдэнта не зьвярталася, таму, паводле аўтараў Закону аб аб Вярхоўным судзе, ейныя паўнамоцтвы на пасадзе старшыні закончыліся. Аднак Герсдарф, спасылаючыся на Канстытуцыю, заяўляе, што тэрмін ейных паўнамоцтваў на пасадзе старшыні Вярхоўнага суду заканчваецца ў 2020 годзе. Ейную пазыцыю па гэтай справе на мінулым тыдні аднагалосна падтрымала Агульная асамблея Вярхоўнага суда.

Рэформа правасудзьдзя ў Польшчы падзяліла як судзейскае асяродзьдзе, так і грамадзтва. З учарашняга дня ў Варшаве, а таксама ў іншых гарадах Польшчы праходзяць дэманстрацыі ейных праціўнікаў.

Сумневы наконт рэформы мае таксама Эўрапейская камісія, якая 2 ліпеня пачала працэдуру супраць Польшчы ў сувязі з „парушэньнем эўрапейскіх нормаў вяршэнства права”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт