Logo Polskiego Radia
Print

Самалёт у Вену выляцеў са спазьненьнем з-за ўльтрарэлігійных габрэяў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.07.2018 17:52
Габрэйскія артадоксы адмовіліся займаць месцы ў лайнэры побач з жанчынамі.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаpixabay.com/Public Domain CC0

Самалёт авіякампаніі Austrian Airlines выляцеў з Варшавы ў Вену з 40-хвілінным спазьненьнем, паколькі група ў складзе 26-і ультрарэлігійных габрэяў адмовілася займаць месцы каля жанчын.
Гэта другі падобны выпадак у Варшаве цягам апошніх дзён – раней з падобнай праблемай сутыкнулася ізраільская авіякампанія El Al. З-за спозьненага вылету з Варшавы частка пасажыраў, якія мелі білеты ў іншыя гарады, а Вена была толькі транзытным аэрапортам, спазьніліся на свае далейшыя рэйсы. Пытаньне ўдалося вырашыць толькі пасьля ўмяшальніцтва капітана самалёта, які асабіста папрасіў жанчын перасесьці. Авіякампанія Austrian Airlines прынесла прабачэньні пасажырам згаданага рэйсу.
Лібэральныя сілы Ізраіля скрытыкавалі паводзіны ўльтрарэлігійных габрэяў, зазначыўшы, што ў наступны раз капітан павінен высадзіць артадоксаў з самалёта. Дарэчы, старшыня праўленьня El Al заявіў, што ў будучым у выпадку, калі пасажыр адмовіцца займаць сваё месца, яго папросяць пакінуць самалёт.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт