Эўразьвяз працягне санкцыі супраць Расеі
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
29.06.2018 11:23
Аднак, новы італьянскі ўрад лічыць, што санкцыі супраць Расеі неэфэктыўныя й павінны быць перагледжаныя.
Саміт Эўрапейскай РадыPAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ / POOL
Дасягнутая згода аб падаўжэньні на шэсьць месяцаў эканамічных санкцый супраць Расейскай Фэдэрацыі. Санкцыі былі ўведзеныя за анэксію Крыма й агрэсію на ўсходзе Ўкраіны. Адзінагалосная дамоўленасьць аб падаўжэньні санкцыі да канца студзеня 2019 года была дасягнутая падчас сустрэчы эўрапейскіх лідэраў у Брусэлю.
Аднак, новы італьянскі ўрад лічыць, што санкцыі супраць Расеі неэфэктыўныя й павінны быць перагледжаныя. Палітыкі ў Брусэлю перакананыя, што санкцыі павіны доўжыцца да поўнага выкананьня Менскіх пагадненьняў.
Нагадаем, эўрапейскія абмежаваньні кранаюць банкаўскаю сфэру, нафтавыя кампаніі, істотна ўплываюць на інвэстыцыйны клімат Расеі. Таксама эўрапейскім кампаніям было забаронена пастаўляць прадукцыю падвойнага прызначэньня, якая можа быць выкарыстаная ў ваенных мэтах.
эж