Польшча памяняе неадназначны закон аб ІНП
Прэм’ер накіраваў сьпікеру Сэйму заяву аб унясеньні паправак у закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці.
Кіраўнік Канцылярыі прэм’ера Міхал Дворчык (Michał Dworczyk) заявіў, што польскі ўрад хоча адмовіцца ад часткі палажэньняў Закона аб Інстытуце нацыянальнай памяці.
„Мы хочам адмовіцца тых палажэньняў, якія прадугледжвалі пакараньне за парушэньне закона, і якія могуць адцягнуць увагу ад мэты, для якой у закон былі ўнесеныя першыя зьмены”, - сказаў Міхал Дворчык. Гаворка ідзе пра абарону добрага імя Польшчы й гістарычнай праўды. Дворчык падкрэсьліў, што дзеля абароны гэтай мэты ІНП атрымае больш эфэктыўныя прававыя інструмэнты.
Міхал Дворчык паведаміў, што прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) накіраваў сьпікеру Сэйму заяву аб унясеньні паправак у закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці.
Зьмены ў Закон аб ІНП уступілі ў сілу 1 сакавіка бягучага году й выклікалі сумневы на міжнароднай арэне. Пра свае засьцярогі паведамлялі ў прыватнасьці Ізраіль, ЗША і Ўкраіна.
Паводле згаданых зьменаў, кожны, хто публічна й насуперак фактам прыпісвае польскаму народу або дзяржаве адказнасьць за злачынствы, учыненыя гітлераўскай Нямеччынай або іншыя злачынствы супраць чалавецтва - будзе пакараны штрафам або пазбаўленьнем волі тэрмінам да трох гадоў. Наконт закону павінен выказацца яшчэ Канстытуцыйны суд Польшчы.
аз
Кіраўнік Канцылярыі прэм’ера Міхал Дворчык (Michał Dworczyk) заявіў, што польскі ўрад хоча адмовіцца ад часткі палажэньняў Закона аб Інстытуце нацыянальнай памяці.
„Мы хочам адмовіцца ад тых палажэньняў, якія прадугледжвалі пакараньне за парушэньне закона, і якія могуць адцягнуць увагу ад мэты, для якой у закон былі ўнесеныя першыя зьмены”, - сказаў Міхал Дворчык.
Гаворка ідзе пра абарону добрага імя Польшчы й гістарычнай праўды. Дворчык падкрэсьліў, што дзеля абароны гэтай мэты ІНП атрымае больш эфэктыўныя прававыя інструмэнты.
Міхал Дворчык паведаміў, што прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) накіраваў сьпікеру Сэйму заяву аб унясеньні паправак у закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці.
Зьмены ў Закон аб ІНП уступілі ў сілу 1 сакавіка бягучага году й выклікалі сумневы на міжнароднай арэне. Пра свае засьцярогі паведамлялі ў прыватнасьці Ізраіль, ЗША і Ўкраіна.
Паводле згаданых зьменаў, кожны, хто публічна й насуперак фактам прыпісвае польскаму народу або дзяржаве адказнасьць за злачынствы, учыненыя гітлераўскай Нямеччынай, або іншыя злачынствы супраць чалавецтва - будзе пакараны штрафам або пазбаўленьнем волі тэрмінам да трох гадоў. Наконт закону павінен выказацца яшчэ Канстытуцыйны суд Польшчы.
аз