Кітайская амбасада ў Польшчы стала фігурантам шпіёнскага скандалу
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
26.06.2018 11:42
Апэратыўныя дадзеныя выкарыстоўваліся для перасьледу тыбэцкіх актывістаў на тэрыторыі Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Амбасада КНР у Варшавеwww.chinaembassy.org.pl
Кітайская амбасада ў Польшчы стала фігурантам шпіёнскага скандалу
Тыбэцец быў асуджаны ў Швэцыі за шпіянаж на карысьць Кітайскай Народнай Рэспублікі. Шпіён быў затрыманы падчас вяртаньня з Варшавы, дзе адбываліся явачныя сустрэчы ў амбасадзе КНР у Польшчы. У дыпляматычнай пляцоўцы тыбэцец перадаваў інфармацыю пра семʼі палітычных уцекачоў з Кітаю, а таксама атрымліваў грашовую ўзнагароду.
Швэдзкі суд прысудзіў кітайскаму шпіёну турэмнае зьняволеньне тэрмінам на 22 месяцы. Як сьцьвярджаюць швэдзкія праваахоўныя органы, тыбэцец у пэрыяд з ліпеня 2015 па люты 2017 года зьбіраў апэратыўныя дадзеныя пра іншых выхадцаў з Тыбэту, якія пражывалі на тэрыторыі Каралеўства Швэцыі. Атрыманая інфармацыя перадавалася супрацоўнікам кітайскага пасольства ў Варшаве, таксама стала вядома, што тыбэцец быў затрыманы з узнагародай за шпіёнскую дзейнасьць у памеры 6 тысяч даляраў.
У кіраўніцтве Тыбэцкай супольнасьці Швэцыі, паведамілі, што дзейнасьць шпіёна наносіла вялікую шкоду тыбэцкаму руху. Апэратыўныя дадзеныя, якія перадаваліся кітайскім уладам выкарыстоўваліся для перасьледу тыбэцкіх актывістаў на тэрыторыі Кітайскай Народнай Рэспублікі.
эж
Тыбэцец быў асуджаны ў Швэцыі за шпіянаж на карысьць Кітайскай Народнай Рэспублікі. Шпіён быў затрыманы падчас вяртаньня з Варшавы, дзе адбываліся явачныя сустрэчы ў амбасадзе КНР у Польшчы. У дыпляматычнай пляцоўцы тыбэцец перадаваў інфармацыю пра семʼі палітычных уцекачоў з Кітаю, а таксама атрымліваў за гэта грашовую ўзнагароду.
Швэдзкі суд прысудзіў кітайскаму шпіёну турэмнае зьняволеньне тэрмінам на 22 месяцы. Як сьцьвярджаюць швэдзкія праваахоўныя органы, тыбэцец у пэрыяд з ліпеня 2015 па люты 2017 года зьбіраў апэратыўныя дадзеныя пра іншых выхадцаў з Тыбэту, якія пражывалі на тэрыторыі Каралеўства Швэцыі.
Атрыманая інфармацыя перадавалася супрацоўнікам кітайскага пасольства ў Варшаве, таксама стала вядома, што тыбэцец быў затрыманы з узнагародай за шпіёнскую дзейнасьць у памеры 6 тысяч даляраў.
У кіраўніцтве Тыбэцкай супольнасьці Швэцыі, паведамілі, што дзейнасьць шпіёна наносіла вялікую шкоду тыбэцкаму руху. Апэратыўныя дадзеныя, якія перадаваліся кітайскім уладам, выкарыстоўваліся для перасьледу тыбэцкіх актывістаў і іх сем'яў на тэрыторыі Кітайскай Народнай Рэспублікі.
эж