На Вайсковых могілках у Менску валанцёры некалькі дзён запар прыбіраюць магілы. Такім чынам яны спрабуюць спыніць распачатыя працы па гэтак званым упарадкаваньні могілак. Пакуль працы на помніку культуры 3 катэгорыі нагадваюць банальны знос помнікаў, у тым ліку каштоўных і непашкоджаных.
Як расказвае гісторык, сакратар грамадзкай назіральнай камісіі па ахове помнікаў пры Міністэрстве культуры РБ Павал Каралёў, валанцёры прыбіраюць магілы, вешаюць на агароджах інфармацыю, што помнікі зьяўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю, але гэта, на жаль, не дае гарантыі іх выратаваньня.
П. Кавалёў: Мы ўпарадкоўваем магілы, але іх могуць цалкам зьнесьці. Бо плян ужо падрыхтаваны, вядома, што зносіцца, магчыма, вырабленыя маленькія пліткі з імёнамі і прозьвішчамі. Калі не ўмяшаюцца дзяржаўныя структуры, то на наступным тыдні працы пойдуць далей. Будуць зьнішчаныя помнікі, агароджы, не зважаючы, што да гэтага часу валанцёры іх пачысьцілі. На жаль, сёньня гэта не дае ніякай гарантыі.
Абаронцы Вайсковых могілак заклікаюць далучацца да валанцёраў і падпісваць пэтыцыю ў абарону нэкраполіі. У пэтыцыі просяць спыніць працы для тэрміновага разьбіральніцтва, забясьпечыць дадзеныя працы навуковым наглядам і перагледзець сьпіс магіл і агароджаў, якія зносяцца, улічваючы іх мастацкія вартасьці і значэньне асобы ў гісторыі.
На Вайсковых могілках у Менску валанцёры некалькі дзён запар прыбіраюць магілы. Такім чынам яны спрабуюць спыніць распачатыя працы па гэтак званым упарадкаваньні могілак. Пакуль працы на помніку культуры 3 катэгорыі нагадваюць банальны знос помнікаў, у тым ліку каштоўных і непашкоджаных.
Як расказвае гісторык, сакратар грамадзкай назіральнай камісіі па ахове помнікаў пры Міністэрстве культуры РБ Павал Каралёў, валанцёры прыбіраюць магілы, вешаюць на агароджах інфармацыю, што помнікі зьяўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю, але гэта, на жаль, не дае гарантыі іх выратаваньня.
П. Каралёў: Мы ўпарадкоўваем магілы, але іх могуць цалкам зьнесьці. Бо плян ужо падрыхтаваны, вядома, што зносіцца, магчыма, вырабленыя маленькія пліткі з імёнамі і прозьвішчамі. Калі не ўмяшаюцца дзяржаўныя структуры, то на наступным тыдні працы пойдуць далей. Будуць зьнішчаныя помнікі, агароджы, не зважаючы, што да гэтага часу валанцёры іх пачысьцілі. На жаль, сёньня гэта не дае ніякай гарантыі.

ав