Расьце колькасьць польскіх фірмаў, якія працаўладкоўваюць іншаземцаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        21.06.2018 18:03
                    
                                 
                
                
                    Пры гэтым 25% суб’ектаў гаспадараньня зазначылі, што іншаземцам плацяць менш, чым палякам.
                
                
                    
                        
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Расьце колькасьць польскіх фірмаў, якія працаўладкоўваюць іншаземцаў, вынікае са справаздачы, падрыхтаванай недзяржаўнай Асацыяцыяй юрыдычнай дапамогі. Палова малых фірмаў і 2/3 сярэдніх маюць у сваім калектыве прынамсі аднаго іншаземца.
Больш за тое, кампаніі, якія працаўладкоўваюць непалякаў, задаволеныя працаўнікамі з-за мяжы. Пры гэтым 25% суб’ектаў гаспадараньня зазначылі, што іншаземцам плацяць менш, чым палякам; 42% фірмаў паведамілі, што зарплаты ў замежнікаў такія ж самыя як у грамадзян Польшчы.
Больш за 80% фірмаў, у якіх працуюць іншаземцы, плянуюць узяць на працу чарговых замежнікаў, перш за ўсё Ўкраінцаў.
вс