Logo Polskiego Radia
Print

У варшаўскім аэрапорце перахопленая буйная партыя гераіну (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.06.2018 12:59
Наркотыкі перавозіла 26-гадовая грамадзянка Конга, якая ехала з Мадагаскару ў Польшчу зь перасадкамі.

У варшаўскім аэрапорце перахопленая буйная партыя гераіну
Супрацоўнікі Мытна-падатковай службы Польшчы перахапілі ў варшаўскім міжнародным аэрапорце імя Фрыдэрыка Шапэна кантрабандны груз гераіну, кошт якога ацэньваецца на больш чым 46 тыс. эўра.
Наркотыкі перавозіла 26-гадовая грамадзянка Конга, якая ехала з Мадагаскару ў Польшчу зь перасадкамі. Польскія мытнікі зьвярнулі ўвагу на яе падазроныя паводзіны, бо дзяўчына была нэрвовая й спрабавала перанакіраваць свой багаж у Італію. У чамадане супрацоўнікі Мытна-падатковай службы знайшлі двайное дно, дзе й быў схаваны гераін. Афрыканку даставілі ў шпіталь, дзе яна прайшла кампутарную тамаграфію, якая выключыла прысутнасьць наркотыкаў у арганізьме. Суд даў згоду на затрыманьне жанчыны на тры месяцы. За кантрабанду такой колькасьці наркотыкаў паводле Крымінальнага кодэксу Польшчы пагражаюць мінімум тры гады пазбаўленьня свабоды.
Паводле хімікаў мытні, перахоплены гераін мае высокую якасьць. Кантрабандны груз можна было б падзяліць на 3500 порцый.

Супрацоўнікі Мытна-падатковай службы Польшчы перахапілі ў варшаўскім міжнародным аэрапорце імя Фрыдэрыка Шапэна кантрабандны груз гераіну, кошт якога ацэньваецца на больш чым 46 тыс. эўра.

Наркотыкі перавозіла 26-гадовая грамадзянка Конга, якая ехала з Мадагаскару ў Польшчу зь перасадкамі. Польскія мытнікі зьвярнулі ўвагу на яе падазроныя паводзіны, бо дзяўчына была нэрвовая й спрабавала перанакіраваць свой багаж у Італію. У чамадане супрацоўнікі Мытна-падатковай службы знайшлі двайное дно, дзе й быў схаваны гераін. Афрыканку даставілі ў шпіталь, дзе яна прайшла кампутарную тамаграфію, якая выключыла прысутнасьць наркотыкаў у арганізьме.

Суд даў згоду на затрыманьне жанчыны на тры месяцы. За кантрабанду такой колькасьці наркотыкаў паводле Крымінальнага кодэксу Польшчы пагражаюць мінімум тры гады пазбаўленьня свабоды.

Паводле хімікаў мытні, перахоплены гераін мае высокую якасьць. Кантрабандны груз можна было б падзяліць на 3500 порцый.

вс

фота й відэа: Мытна-падатковая служба Польшчы, Варшаўская палата падатковай адміністрацыі


/

/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт