У Польшчы павялічваецца колькасьць дзяцей і маладых людзей, якія маюць праблемы з залішняй вагой. Паводле дыетолягаў, у 25% дзяцей ва ўзросьце трох гадоў залішняя вага цела, а вось у 30% васьмігадовых дзяцей назіраецца атлусьценьне рознай ступені. Паводле спэцыялістаў з варшаўскага Інстытуту маці й дзіцяці, калі казаць пра лішнюю вагу сярод дзяцей і моладзі, то Польшча зьяўляецца лідарам па гэтаму паказчыку ў нашым рэгіёне Эўропы.
У дзяцей ва ўзросьце 10-15 гадоў найбольш правільная вага цела. Пазьней, пасьля 18 гадоў, пачынаюцца праблемы з залішняй вагой. У палякаў ва ўзросьце 35-39 гадоў ажно ў 55% зьяўляюцца праблемы з вагой – сярод гэтай лічбы праблема датычыць 70% мужчын і 39% жанчын.
Спэцыялісты зазначаюць, што для таго, каб трымаць вагу ў межах, хопіць займацца фізычнымі практыкаваньнямі 3-4 разы ў тыдзень па мінімум 30 хвілін.
Празьмерная вага й атлусьценьне – найчасьцейшая прычына гіпэртаніі, інфаркту й інсульту. Найбольш частая прычына атлусьценьня – няправільнае й нерэгулярнае харчаваньне, а таксама недастатковая фізычная актыўнасьць.

вс