Беларускія «Палянэзы» паступілі на ўзбраеньне азэрбайджанскай арміі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
11.06.2018 11:39
Рэактыўныя сыстэмы залпавага агню «Палянэз» здольныя паражаць цэлі на адлегласьці 200–300 км.
Прэзыдэнт Азэрбайджана Ільхам Аліеў з афіцэрамі на фоне РСЗА «Палянэз» беларускай вытворчасьціфота: прэс-служба прэзыдэнта Азэрбайджана
Сёньня прэзыдэнт Азэрбайджана Ільхам Аліеў узяў удзел у адкрыцьці адной з часьцей ракетных войскаў. На фота, распаўсюджаным прэс-службай кіраўніка дзяржавы, беларускія «Палянэзы», перадае armiya.az.
У кастрычніку 2017 і лютым 2018 году адбыліся візыты ў Менск міністра абароны Азэрбайджана Закіра Гасанава. Іх вынікам сталі закупкі Азэрбайджанам у Беларусі высокадакладных рэактыўных сыстэм залпавага агню «Палянэз», якія здольныя паражаць цэлі на адлегласьці 200–300 км.
наша ніва/вс