На адных з могілак у Вільні былі знойдзеныя парэшткі Адолфаса Раманаўскаса-Ванагаса – аднаго з найбольш славутых камандзіраў летувіскіх партызанаў, які змагаліся з савецкай уладай. У тым жа месцы, паводле дасьледчыкаў, могуць таксама быць пахаваныя астанкі іншых летувіскіх партызанаў.
Адолфас Раманаўскас-Ванагас у 1949 годзе падпісаў Дэклярацыю руху барацьбы за незалежнасьці Летувы.
Паводле часткі гісторыкаў, летувіскі баец зьвязаны з польскімі „выклятымі жаўнерамі”. Яны нагадваюць, што ў Віленскім раёне дзейнічалі розныя партызанскія атрады ня толькі савецкія, габрэйскія й летувіскія, але таксама атрады Арміі Краёвай.
Адолфас Раманаўскас-Ванагас быў арыштаваны ў 1956 годзе й катаваны падчас допытаў. Ён быў прысуджаны да сьмяротнага пакараньня й забіты праз год пасьля арышту.
Пошук месца пахаваньня легендарнага камандзіра працягваўся шмат гадоў. У гэтым годзе, летувісы адзначаюць 100-гадавіну з дня яго нараджэньня. У сувязі з гэтым летувіскі Сэйм абвясьціў 2018 год „Годам Адолфаса Раманаўскаса-Ванагаса”.
аз
У Вільні знайшлі месца пахаваньня легендарнага камандзіра
Адолфас Раманаўскас-Ванагас – славуты камандзір летувіскіх партызанаў, які змагаліся з саветамі.
На адных з могілак у Вільні былі знойдзеныя парэшткі Адолфаса Раманаўскаса-Ванагаса – аднаго з найбольш славутых камандзіраў летувіскіх партызанаў, які змагаліся з савецкай ўладай. У тым жа месцы, паводле дасьледчыкаў, могуць таксама быць пахаваныя астанкі іншых летувіскіх партызанаў.