Logo Polskiego Radia
Print

NATO рэфармуе сваю камандную структуру

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.06.2018 11:39
Міністры абароны членскіх краінаў вырашылі аб стварэньні двух новых штабоў NATO.
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг. PAP/EPA/OLIVIER HOSLETГенэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг. PAP/EPA/OLIVIER HOSLETPAP/EPA/OLIVIER HOSLET

NATO рэфармуе сваю камандную структуру
Міністры абароны членскіх краінаў вырашылі аб стварэньні двух новых штабоў NATO.
Падчас двухдзённай сустрэчы ў Брусэлі міністры абароны членскіх краінаў вырашылі аб зьменах каманднай структуры Паўночнаатлянтычнага альянсу. Пра гэта паведаміў генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг.
Зьмены павінны павысіць боегатоўнасьць альянсу, у тым ліку паскорыць перамяшчэньне войска ў рэгіён магчымага канфлікту.
„Мы вырашылі стварыць адзін штаб у горадзе Норфалк у ЗША, а другі штаб у горадзе Ўльм у Нямеччыне. Мы хочам быць упэўненымі, што войскі своечасова апынуцца ў адпаведным месцы. Згаданыя штабы будуць мець вырашальнае значэньне для перамяшчэньня войскаў як праз Атлянтычны акіян, так і на тэрыторыі Эўропы”, - сказаў Енс Столтэнбэрг.
Міністры таксама вырашылі аб павелічэньні баявой гатоўнасьці войскаў у членскіх краінах. Паводле новай стратэгіі да 2020 году члены альянсу павінны распараджацца 30 мэханізаванымі батальёнамі, 30 эскадронамі й 30 караблямі гатовымі гатовых да дзеяньня на працягу ня больш чым 30 дзён.
Рашэньні прынятыя міністрамі павінны яшчэ зацьвердзіць лідэры краін NATO на саміце, які ў ліпені адбудзецца ў Брусэлі.
Новая структура камандаваньня, гэта адказ на пагрозу з боку Расеі. Польшчу на сустрэчы ў Брусэлі прадстаўляў міністар нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak).
аз

Падчас двухдзённай сустрэчы ў Брусэлі міністры абароны членскіх краінаў вырашылі аб зьменах каманднай структуры Паўночнаатлянтычнага альянсу. Пра гэта паведаміў генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг.

Зьмены павінны павысіць боегатоўнасьць альянсу, у тым ліку паскорыць перамяшчэньне войска ў рэгіён магчымага канфлікту.

„Мы вырашылі стварыць адзін штаб у горадзе Норфалк у ЗША, а другі штаб у горадзе Ўльм у Нямеччыне. Мы хочам быць упэўненымі, што войскі своечасова апынуцца ў адпаведным месцы. Згаданыя штабы будуць мець вырашальнае значэньне для перамяшчэньня войскаў як праз Атлянтычны акіян, так і на тэрыторыі Эўропы”, - сказаў Енс Столтэнбэрг.

Міністры таксама вырашылі аб павелічэньні баявой гатоўнасьці войскаў у членскіх краінах. Паводле новай стратэгіі да 2020 году члены альянсу павінны распараджацца 30 мэханізаванымі батальёнамі, 30 эскадронамі й 30 караблямі гатовымі да дзеяньня на працягу ня больш чым 30 дзён.

Рашэньні прынятыя міністрамі павінны яшчэ зацьвердзіць лідaры краін NATO на саміце, які ў ліпені адбудзецца ў Брусэлі.

Новая структура камандаваньня, гэта адказ на пагрозу з боку Расеі. Польшчу на сустрэчы ў Брусэлі прадстаўляў міністар нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak).

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт