Logo Polskiego Radia
Print

Мэркель прапануе стварыць эўрапейскі інстытут па прадастаўленьні прытулку

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.06.2018 14:30
Такі эўрапейскі офіс павінен працаваць на зьнешніх межах ЭЗ.
Ангела МэркельАнгела Мэркель EPA/CLEMENS BILAN

Мэркель казала пра гэта ўчора ўвечары ў Мюнхэне на кангрэсе Эўрапейскай народнай партыі (ЕНП). Канцлер Нямеччыны ізноў патрабавала хуткага ўвядзеньне рэформаў у Эўрапейскім Зьвязе.

Па словах кіраўнічкі нямецкага ўрада, ЭЗ знаходзіцца на ростанях і таму яму патрэбныя глыбокія рэформы.

«Калі Эўропа хоча быць глябальным гульцом, яна павінна паводзіць сябе як глябальны гулец», – сказала Мэркель, дадаўшы, што гэта патрабуе мужнасьці, рашучасьці і фінансавых выдаткаў.

Ангела Мэркель хоча стварыць адзіную сыстэму прадастаўленьня прытулку і новы орган ЭЗ, які будзе гэтым займацца. На яе думку, такі эўрапейскі офіс па пытаньнях прытулку павінен працаваць на працягу пэўнага часу, а яго праца павінна быць сканцэнтравана на зьнешніх межах ЭЗ.

Эўрапейская народная партыя зьяўляецца найбуйнейшай фракцыяй у Эўрапейскім парлямэнце.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт