У Польшчы самалёт зьдзейсьніў аварыйную пасадку на аўтастрадзе
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
07.06.2018 09:58
Перакрытая паласа аўтастрады ў напрамку памежнага пераходу з Украінай.
Здымак з Twitterscreen Twitter
Лёгкаматорны самалёт зьдзейсьніў аварыйную пасадку на аўтастрадзе А4 каля горада Жэшаў на паўднёвым усходзе Польшчы. Ніхто не пацярпеў - ні пасажыры самалёта, ні кіроўцы на аўтастрадзе.
Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай пасадкі быў збой працы рухавіка.
Марцін Колач з прэс-службы аэрапорта Жэшаў-Ясёнка сказаў Польскаму радыё, што пілёт паведамляў авіядысьпетчарам аб праблемах з рухавіком. Аднак сытуацыю павінна падрабязна вывучыць Дзяржаўная камісія па расьсьледаваньні авіяцыйных здарэньняў.
Хутчэй за ўсё аварыйная пасадка адбылася падчас трэніровачнага палёту. Лёгкаматорны самалёт належыць адной з прыватных авіяшкол.
На месцы інцыдэнту працуюць адпаведныя службы. Перакрытая паласа аўтастрады ў напрамку памежнага пераходу з Украінай.
яс