NATO павялічыць боегатоўнасьць сваіх сіл у Эўропе
Членскія краіны альянсу павінны павялічыць колькасьць вайсковых адзінак хуткага рэагаваньня.
NATO павялічыць боегатоўнасьць сваіх сіл у Эўропе. Генэральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг паведаміў, што заўтра па гэтай справе міністры абароны членскіх краінаў прымаюць адпаведныя рашэньні. Яны будуць зацьверджаны кіраўнікамі членскіх дзяржаў на ліпеньскім саміце альянсу ў Брусэлі.
Гаворка ідзе аб новай каманднай структуры Паўночнаатлянтычнага альянсу. Паводле генсакратара, будуць створаныя два новыя штабы лягістыкі з мэтай павелічэньня эфэктыўнасьці перамяшчэньня войскаў у месца магчымага канфлікту. Адзін зь іх будзе знаходзіцца ў Норфолке ў Злучаных Штатах Амэрыкі, другі – у горадзе Ўльм у Нямеччыне.
Акрамя таго, членскія краіны NATO таксама павінны ўзяць на сябе абавязацельства на конт павелічэньня колькасьць вайсковых адзінак хуткага рэагаваньня. Як сказаў Енс Столтэнбэрг, у выніку сілы NATO ў Эўропе павінны налічваць 30 батальёнаў, 30 эскадронаў зьнішчальнікаў і 30 караблёў, гатовых да дзеяньня цягам ня больш, чым 30 гадзін.
Гэта наступныя зьмены, якія Паўночнаатлянтычны альянс уводзіць у адказ на паводзіны Расеі. Нагадаем, пасьля анэксіі Крыму й пачатку канфлікту ва ўсходняй частцы Ўкраіны, альянс прыпыніў амаль усе формы супрацоўніцтва з Масквой. На самітах NATO ва Ўэльсе, і ў Варшаве, таксама было вырашана аб стварэньні новых сіл хуткага рэагаваньня й накіраваньні на ўсходні флянг альянсу, у тым ліку ў Польшчу, дадатковых войскаў.
аз
NATO павялічыць боегатоўнасьць сваіх сіл у Эўропе. Генэральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг паведаміў, што заўтра па гэтай справе міністры абароны членскіх краінаў прымаюць адпаведныя рашэньні. Яны будуць зацьверджаны кіраўнікамі членскіх дзяржаў на ліпеньскім саміце альянсу ў Брусэлі.
Гаворка ідзе аб новай каманднай структуры Паўночнаатлянтычнага альянсу. Паводле генсакратара, будуць створаныя два новыя штабы лягістыкі з мэтай павелічэньня эфэктыўнасьці перамяшчэньня войскаў у месца магчымага канфлікту. Адзін зь іх будзе знаходзіцца ў Норфaлке ў Злучаных Штатах Амэрыкі, другі – у горадзе Ўльм у Нямеччыне.
Акрамя таго, членскія краіны NATO таксама павінны ўзяць на сябе абавязацельства наконт павелічэньня колькасьць вайсковых адзінак хуткага рэагаваньня. Як сказаў Енс Столтэнбэрг, у выніку сілы NATO ў Эўропе павінны налічваць 30 батальёнаў, 30 эскадронаў зьнішчальнікаў і 30 караблёў, гатовых да дзеяньня цягам ня больш, чым 30 гадзін.