Logo Polskiego Radia
Print

Прэм'ер Польшчы адбыў у Ватыкан на сустрэчу з Папам рымскім

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.06.2018 11:14
У аўдыенцыі сумесна з кіраўніком польскага ўраду прымуць удзел яго жонка й дзеці.
Матэвуш Маравецкі садзіцца ва ўрадавы самалёт у Варшаўскім міжнародным аэрапорце імя Фрыдэрыка ШапэнаМатэвуш Маравецкі садзіцца ва ўрадавы самалёт у Варшаўскім міжнародным аэрапорце імя Фрыдэрыка ШапэнаPAP/Adam Guz

У панядзелак, 4 чэрвеня, Папа рымскі Францішак прыме на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы прэмʼер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага. Гэта будзе іх першая афіцыйная сустрэча.

У аўдыенцыі сумесна з кіраўніком польскага ўраду прымуць удзел яго жонка й дзеці.

Пасьля аўдыенцыі Матэвуш Маравецкі сустрэнецца зь дзяржаўным сакратаром Ватыкану кардыналам Пʼетра Паралінам. Затым сумесна з усёй дэлегацыяй кіраўнік Кабміну Польшчы ўскладзе кветкі й памоліцца ля магілы Яна Паўла II.
Папа рымскі Францішак да гэтага сустракаўся з трыма польскімі прэмʼерамі: Дональдам Тускам, Эвай Копач і Бэатай Шыдла.

У праграме візыту таксама шэраг сустрэч кіраўніка польскага ўраду з італьянскімі палітыкамі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт