Logo Polskiego Radia
Print

Ангела Мэркель падтрымлівае стварэньне эўрапейскіх сіл хуткага рэагаваньня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.06.2018 13:13
Канцлерка Нямеччыны запэўніла, што бундэсвэр абавязкова будзе часткай гэткіх сілаў.
Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель. PAP/EPA/TIAGO PETINGAКанцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель. PAP/EPA/TIAGO PETINGA PAP/EPA/TIAGO PETINGA

Ангела Мэркель падтрымлівае стварэньне эўрапейскіх сіл хуткага рэагаваньня
Канцлерка Нямеччыны запэўніла, што бундэсвэр абавязкова будзе часткай гэткіх сілаў.
Канцлерка Ангела Мэркель падтрымала ініцыятыву прэзыдэнта Францыі па стварэньні эўрапейскіх сілаў хуткага рэагаваньня. У інтэрвію „Frankfurter Algemeine Sonntagszeitung” Мэркель заявіла, што гэты від сілаў павінен дзейнічаць у шырокіх рамках Эўрапейскага Зьвязу.
„Я падтрымліваю прапанову прэзыдэнта Францыі аб стварэньні эўрапейскіх сіл хуткага рэагаваньня”, - заявіла Мэркель у размове з газэтай.
Яна запэўніла, што бундэсвэр абавязкова будзе часткай гэткіх сілаў. Аднак, паводле канцлеркі, гэта не азначае, што Нямеччына будзе прымаць удзел ва ўсіх ваенных дзеяньнях у сьвеце.
Ангела Мэркель, у адрозьненьне ад Эмануэля Макрона, лічыць, што гэтыя сілы павінны ўпісвацца ў эўрапейскія рамкі супрацоўніцтва ў галіне абароны. Паводле яе, ініцыятыва павінна быць адкрытая таксама для такіх краін, як Вялікабрытанія, якая выходзіць з Эўразьвязу.
Аднак Мэркель не ўдакладніла, які памер павінны мець сілы й колькі будзе каштаваць іх стварэньне.
У сваю чаргу іншая нямецкая газэта „Welt am Sonntag” нагадвае пра канкурэнтную ініцыятыву Паўночнаатлянтычнага альянсу, які плянуе павысіць здольнасьць свайго хутка рэагаваньня й павялічыць колькасьць жаўнераў.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт