Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня ў Каталіцкім касьцёле Сьвята Цела й Крыві Хрыстовых

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 31.05.2018 08:01
  • Божае Цела.mp3
Сьвята мае падвойны сэнс – рэлігійны й народны, якія безумоўна моцна пераплятаюцца.
davideucaristia/pixabay.com/CC0

31 траўня – ў Каталіцкім касьцёле адзанчаецца сьвята Божага цела. У Польшчы гэта выходны ад працы дзень. Сьвята мае падвойны сэнс – рэлігійны й народны. ав
Сёньня ў Каталіцкім касьцёле Сьвята Цела й Крыві Хрыстовых. Яно прысьвечана ўшанаваньню Цела й Крыві Хрыста, у якія пераўтвараюцца хлеб і віно падчас Эўхарыстыі. Сьвята адзначаецца ў чацьвер пасьля Дня Сьвятой Тройцы, гэта значыць на адзінаццаты дзень пасьля Пяцідзесятніцы. У Польшчы гэта свабодны ад працы дзень. Ва ўсіх каталіцкіх парафіях праходзяць урачыстыя Імшы, а пасьля іх сьвяточныя працэсіі з Целам Хрыста да чатырох алтароў.
Сьвята Цела й Крыві Гасподніх мае падвойны сэнс – рэлігійны й народны, якія безумоўна моцна пераплятаюцца. У гэты дзень каталікі аддаюць асаблівую пашану Целу й Крыві Хрыста ды публічна выказваюць сваю веру, ідучы ў працэсіях па вуліцах вёсак і гарадоў.
Само сьвята ўзьнікла ў XIII стагодзьдзі й спачатку было мясцовым. Яго пачатак звычайна зьвязваюць з асобай блаславёнай Юліяны з Льежа. У 1251 годзе Сьвяты Пасад пацьвердзіў гэтае сьвята для Льескай епархіі, а ўжо ў 1264 годзе папа Ўрбан IV зрабіў яго абавязковым для ўсяго Касьцёла.
Адметным момантам гэтага сьвята зьяўляецца ўрачыстая працэсія з Найсьвяцейшым Сакрамэнтам вакол храма ці па вуліцах горада. Узначальваюць яе сьвятары, якія нясуць дараносіцу, за імі ідуць вернікі. Першыя згадкі пра працэсіі паходзяць з XIII стагодзьдзя, відавочна яны ўзьніклі амаль адначасова з самім сьвятам. Удзел у працэсіі ў дзень Цела й Крыві разглядаецца як акт публічнага вызнаньня каталіцкай веры – гаворыць ксёндз Пшэмыслаў Сьлівіньскі.
П. Сьлівіньскі: Божае Цела зьяўляецца прадаўжэньнем сьвяткаваньня ўрачыстасьці Вялікага чацьвярга. Пры гэтым вернікі выходзяць з гэтай таямніцай на вуліцы.
Сама працэсія выглядае вельмі ўрачыста. Яе ўзначальвае крыж, харугвы, вынасныя іконы, літургічныя служба, хор, а пасьля ўсе вернікі. Традыцыйна на шляху працэсіі вернікі рыхтуюць чатыры алтары, каля якіх чытаецца ўрывак з Эвангельля й адгаворваюцца адмысловыя малітвы. На канец урачыстасьці сьвятар дае адмысловае бласлаўленьне.
Мэта працэсіі – засьведчыць пра прысутнасьць Хрыста паўсюль там, вернікі знаходзяцца штодня – дадае ксёндз Гжэгаж Міхальчык.
Г. Міхальчык: Працэсія Божага Цела зьяўляецца прызнаньнем да нашай веры ў сапраўдную прысутнасьць Хрыста ў Эўхарыстыі сярод нас.
З рэлігійным сьвятам зьвязаны цэлы шэраг народных павер’яў. Пра некаторыя зь іх расказвае Магдалена Бартасевіч з Музэя ў мясцовасьці Ловіч.
М. Бартасевіч: У народнай традыцыі сьвята мела ня толькі сакральны характар, але найперш гэта было сьвята ўраджаю. Сьвята мела характар просьбы, якая мела забясьпечыць ураджай. А для людзей гэта было вельмі важна. Цяпер пра гэта крыху прызабыліся, але мы працягваем традыцыю продкаў ламаючы галінкі бяроз з алтароў і несучы іх дадому. Раней людзі ведалі й верылі, што гэтыя асьвечаныя на алтарах галінкі зьяўляюцца пэўным амулетам. Найперш іх клалі ў куты хлявоў. Галінкі ахоўвалі ўраджай, які там ляжаў. Галінкі таксама ставілі на рагах палёў, яны таксама павінны былі ахоўваць будучыя плёны. Цікава, што галінкі выкарыстоўваліся для лячэньня дзяцей, якія часта плакалі. Да дзяцей дакраналіся такімі асьвечанымі галінкамі, каб яны пераставалі плакаць.
У Польшчы сьвята адзначаецца з 1320 году. Працэсіі з Насьвяцейшым Сакрамэнтам былі ўведзены пазьней, каля XV стагодзьдзя. У краіне з часоў падзелаў працэсіі Божага Цела спалучаліся з маніфэстацыяй нацыянальнай прыналежнасьці. У іх удзельнічалі сьвятары, рамесьнікі, касьцёльныя брацтвы, школы, войска й вернікі.
У часы ПНР дзяржаўныя й партыйныя ўлады забаранялі сваім сябрам удзельнічаць у працэсіі, а нават арганізоўвалі канкурэнцыйныя забавы для войска й моладзі.
Пасьля перамен у 1989 годзе ў цэнтральнай працэсіі Божага Цела ў Варшаве побач з прымасам Польшчы прымалі ўдзел прадстаўнікі вышэйшых дзяржаўных уладаў.
Цяпер гэты дзень у Польшчы свабодны ад працы. Не працуюць таксама буйныя гандлёвыя цэнтры.
У некаторых краінах існуе традыцыя пераносу працэсіі з чацьвярга на нядзелю для таго, каб у ёй магла прыняць удзел большая колькасьць людзей. Так штогод адбываецца ў Менску. Сёлета працэсія прайшла ў нядзелю, па галоўных вуліцах беларускай сталіцы. У іншых беларускіх мясцовасьцях працэсіі адбываюцца пераважна сёньня, пад вечар, каб як мага большая колькасьць чалавек магла прыняць у іх удзел.

Яно прысьвечана ўшанаваньню Цела й Крыві Хрыста, у якія пераўтвараюцца хлеб і віно падчас Эўхарыстыі. Сьвята адзначаецца ў чацьвер пасьля Дня Сьвятой Тройцы, гэта значыць на адзінаццаты дзень пасьля Пяцідзесятніцы. У Польшчы гэта свабодны ад працы дзень. Ва ўсіх каталіцкіх парафіях праходзяць урачыстыя Імшы, а пасьля іх сьвяточныя працэсіі з Целам Хрыста да чатырох алтароў.

Сьвята Цела й Крыві Гасподніх мае падвойны сэнс – рэлігійны й народны, якія безумоўна моцна пераплятаюцца. У гэты дзень каталікі аддаюць асаблівую пашану Целу й Крыві Хрыста ды публічна выказваюць сваю веру, ідучы ў працэсіях па вуліцах вёсак і гарадоў.

Само сьвята ўзьнікла ў XIII стагодзьдзі й спачатку было мясцовым. Яго пачатак звычайна зьвязваюць з асобай блаславёнай Юліяны з Льежа. У 1251 годзе Сьвяты Пасад пацьвердзіў гэтае сьвята для Льескай епархіі, а ўжо ў 1264 годзе папа Ўрбан IV зрабіў яго абавязковым для ўсяго Касьцёла.

Адметным момантам гэтага сьвята зьяўляецца ўрачыстая працэсія з Найсьвяцейшым Сакрамэнтам вакол храма ці па вуліцах горада. Узначальваюць яе сьвятары, якія нясуць дараносіцу, за імі ідуць вернікі. Першыя згадкі пра працэсіі паходзяць з XIII стагодзьдзя, відавочна яны ўзьніклі амаль адначасова з самім сьвятам. Удзел у працэсіі ў дзень Цела й Крыві разглядаецца як акт публічнага вызнаньня каталіцкай веры – гаворыць ксёндз Пшэмыслаў Сьлівіньскі.

П. Сьлівіньскі: Божае Цела зьяўляецца прадаўжэньнем сьвяткаваньня ўрачыстасьці Вялікага чацьвярга. Пры гэтым вернікі выходзяць з гэтай таямніцай на вуліцы.

Сама працэсія выглядае вельмі ўрачыста. Яе ўзначальвае крыж, харугвы, вынасныя іконы, літургічныя служба, хор, а пасьля ўсе вернікі. Традыцыйна на шляху працэсіі вернікі рыхтуюць чатыры алтары, каля якіх чытаецца ўрывак з Эвангельля й адгаворваюцца адмысловыя малітвы. На канец урачыстасьці сьвятар дае адмысловае бласлаўленьне.

Мэта працэсіі – засьведчыць пра прысутнасьць Хрыста паўсюль там, вернікі знаходзяцца штодня – дадае ксёндз Гжэгаж Міхальчык.

Г. Міхальчык: Працэсія Божага Цела зьяўляецца прызнаньнем да нашай веры ў сапраўдную прысутнасьць Хрыста ў Эўхарыстыі сярод нас.

З рэлігійным сьвятам зьвязаны цэлы шэраг народных павер’яў. Пра некаторыя зь іх расказвае Магдалена Бартасевіч з Музэя ў мясцовасьці Ловіч.

М. Бартасевіч: У народнай традыцыі сьвята мела ня толькі сакральны характар, але найперш гэта было сьвята ўраджаю. Сьвята мела характар просьбы, якая мела забясьпечыць ураджай. А для людзей гэта было вельмі важна. Цяпер пра гэта крыху прызабыліся, але мы працягваем традыцыю продкаў ламаючы галінкі бяроз з алтароў і несучы іх дадому. Раней людзі ведалі й верылі, што гэтыя асьвечаныя на алтарах галінкі зьяўляюцца пэўным амулетам. Найперш іх клалі ў куты хлявоў. Галінкі ахоўвалі ўраджай, які там ляжаў. Галінкі таксама ставілі на рагах палёў, яны таксама павінны былі ахоўваць будучыя плёны. Цікава, што галінкі выкарыстоўваліся для лячэньня дзяцей, якія часта плакалі. Да дзяцей дакраналіся такімі асьвечанымі галінкамі, каб яны пераставалі плакаць.

У Польшчы сьвята адзначаецца з 1320 году. Працэсіі з Насьвяцейшым Сакрамэнтам былі ўведзены пазьней, каля XV стагодзьдзя. У краіне з часоў падзелаў працэсіі Божага Цела спалучаліся з маніфэстацыяй нацыянальнай прыналежнасьці. У іх удзельнічалі сьвятары, рамесьнікі, касьцёльныя брацтвы, школы, войска й вернікі.У часы ПНР дзяржаўныя й партыйныя ўлады забаранялі сваім сябрам удзельнічаць у працэсіі, а нават арганізоўвалі канкурэнцыйныя забавы для войска й моладзі.

Пасьля перамен у 1989 годзе ў цэнтральнай працэсіі Божага Цела ў Варшаве побач з прымасам Польшчы прымалі ўдзел прадстаўнікі вышэйшых дзяржаўных уладаў.

Цяпер гэты дзень у Польшчы свабодны ад працы. Не працуюць таксама буйныя гандлёвыя цэнтры.

У некаторых краінах існуе традыцыя пераносу працэсіі з чацьвярга на нядзелю для таго, каб у ёй магла прыняць удзел большая колькасьць людзей. Так штогод адбываецца ў Менску. Сёлета працэсія прайшла ў нядзелю, па галоўных вуліцах беларускай сталіцы. У іншых беларускіх мясцовасьцях працэсіі адбываюцца пераважна сёньня, пад вечар, каб як мага большая колькасьць чалавек магла прыняць у іх удзел.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт