Logo Polskiego Radia
Print

Віцэ-прэм'ер Украіны заклікаў працягваць раскопкі на могілках у Грушавіцах

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.05.2018 12:01
Павел Разэнка дадаў, што ў раскопках павінны ўдзельнічаць экспэрты з абедзьвюх краін.
Віцэ-прэм'ер Украіны Павел Разэнка. Автор: ВАДИМ ЧУПРИНА - собственная работа, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=50418666Віцэ-прэм'ер Украіны Павел Разэнка. Автор: ВАДИМ ЧУПРИНА - собственная работа, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=50418666Автор: ВАДИМ ЧУПРИНА - собственная работа, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=50418666


Віцэ-прэм'ер Украіны Павел Разэнка заклікаў працягваць раскопкі на могілках у Грушавіцах (Hruszowice) ля Пярэмышля (Przemyśl). Паводле яго, тэрыторыя раскопак павінна быць пашыраная.

Нагадаем, некалькі дзён таму закончыліся археалягічныя раскопкі, праводжаныя на месцы помніка жаўнерам УПА на могілках у Грушавіцах. Іх мэтай была праверка, ці ў гэтым месцы сапраўды пахаваныя астанкі ўкраінскіх жаўнераў.

Адказны за дыялёг з Польшчай па гістарычных пытаньнях віцэ-прэм'ер Павел Разэнка адзначыў, што дасьледаваньне, выяўленых у Грушавіцах чалавечых астанкаў павінна працягвацца. Ён дадаў, што ў ім павінны ўдзельнічаць экспэрты з абедзьвюх краін. Украінскі палітык выказаў меркаваньне, што на могілках у Грушавіцах былі выяўленыя масавыя пахаваньні, таму трэба праверыць ня толькі месца, дзе быў усталяваны помнік.

Між тым, польскі Інстытут нацыянальнай памяці сьцьвердзіў, што дасьледаваньні не далі падстаў меркаваць, што на месцы дэмантаванага помніка ў гонар УПА знаходзяцца калектыўныя або індывідуальныя магілы членаў гэтай украінскай арганізацыі, як сьцьвярджае ўкраінскі бок.

Нелегальны, паводле польскага боку, помнік УПА ў Грушавіцах быў дэмантаваны ў мінулым годзе. У адказ Украіна забараніла эксгумацыi на польскіх месцах пахаваньня на сваёй тэрыторыі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт