Санітарная інспэкцыя падрыхтавала дапаможнік, як карміць дзяцей у ясьлях
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
28.05.2018 16:40
У ясьлях былі выяўленыя сур'ёзныя дыетычныя памылкі, якія ўплываюць на здароўе дзяцей.
flickr.com
Дзяржаўная санітарная інспэкцыя і Асацыяцыя «Здаровае пакаленьне» падрыхтавала дапаможнік для ясьляў у Польшчы па здаровым харчаваньні маленькіх дзяцей.
Галоўны санітарны інспэктар зазначыў, што ў ясьлях былі выяўленыя сур'ёзныя дыетычныя памылкі, якія ўплываюць на здароўе і правільнае разьвіцьцё дзяцей. Здаралася, што дыета была незбалянсаванай па суадносінах бялкоў, вугляводаў і тлушчаў. "У ежы недахоп вітамінаў і мінэралаў уплываюць на структуру шкілета і агульнае здароўе дзіцяці", – сказаў Гжэгаж Гудзік.
Прафэсар Галіна Вэкэр з Інстытута маці і дзіцяці ў Варшаве падкрэсьліла, што вельмі распаўсюджаная памылка - гэта няправільны склад і выбар прадуктаў харчаваньня, лішак перапрацаванай ежы, занадта шмат цукру і солі або насычаных тлустых кіслотаў.
Дапаможнік «Харчаваньне дзяцей у дзіцячых садках. Практычнае ўвядзеньне дзеючых стандартаў» распрацаваны для дзяцей ад першага да трэцяга году жыцьця.