Logo Polskiego Radia
Print

Улады Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў папярэджваюць перад падарожжам у Індыю

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.05.2018 16:06
Там зафіксавана павелічэньне колькасьці выпадкаў захворваньня, якое распаўсюджваюць кажаны.
photo: Salmar/pixabay.com/CC0

У штаце Керала на паўднёвым захадзе краіны зафіксавана павелічэньне колькасьці выпадкаў небясьпечнага захворваньня, якое распаўсюджваюць кажаны.

Сімптомы заражэньня вірусам Nipah падобныя на грып і выклікаюць энцэфаліт. У апошнія некалькі дзён у выніку інфэкцыі, памерлі 14 хворых. 200 пацыентаў патрапілі ў шпіталь.

Для перадаванага кажанамі віруса няма ніякага лячэньня. Хвароба распаўсюджваецца пры кантакце з вадкасьцямі інфікаванага чалавека. Узровень сьмяротнасьці ацэньваецца ў 70 адсоткаў.

Улады Кералы папярэджваюць, што людзі з падазрэньнем заражэньня, павінны быць неадкладна ізаляваны ад здаровых. Вірус перадаецца пры кантакце з лятучымі мышамі або ад чалавека да чалавека. Нельга есьці нямытыя фрукты, у прыватнасьці проста з дрэў.

Многія жыхары Кералы працуюць у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, Бахрэйне і Саудаўскай Арабіі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт