Прэзыдэнт Польшчы зьбіраецца правесьці канстытуцыйны рэфэрэндум
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
03.05.2018 13:07
«Я абвяшчаю аб правядзеньні кансультацыйнага рэфэрэндуму ў пытаньні зацьвярджэньня новай канстытуцыі».
PAP/Rafał Guz
Падчас урачыстасьцяў з нагоды Дня Канстытуцыі прэзыдэнт Польшчы Андждэй Дуда абвясьціў, што ён намераны зьвярнуцца ў Сэнат краіны, з прапановай правесьці канстытуцыйны рэфэрэндум сёлета 10-11 лістапада.
- Хачу, каб гэтыя зьмены мы ажыцьцявілі разам, – зьвярнуўся прэзыдэнт да прысутных на ўрачыстасьці. – Мы павіны давяраць людзям, мець упэўненасьць у мудрасьці і адказнасьці народу за лёс сваёй краіны. Я абвяшчаю аб правядзеньні кансультацыйнага рэфэрэндуму ў пытаньні зацьвярджэньня новай канстытуцыі. Адпаведныя прапановы былі перададзеныя ў Сэнат, – паведаміў прэзыдэнт Дуда.
Спасылаючыся на Канстытуцыю 3 траўня 1791 года, прэзыдэнт падкрэсьліў, што прыняцьце гэтай канстытуцыі стала праўным прарывам у гісторыі Польшчы. Аднак гэтая канстытуцыя не змагла зьмяніць ход польскай гісторыі, заканадаўчы акт стаў выключна тастамэнтам Рэчы Паспалітай, перакананы прэзыдэнт Польшчы.
Дзеючая Канстытуцыя была зацьверджаная Нацыянальных сходам Польшчы 2 красавіка 1997 года.
Падчас урачыстасьцяў з нагоды Дня Канстытуцыі прэзыдэнт Польшчы Андждэй Дуда абвясьціў, што ён намераны зьвярнуцца ў Сэнат краіны, з прапановай правесьці канстытуцыйны рэфэрэндум сёлета 10-11 лістапада.
– Хачу, каб гэтыя зьмены мы ажыцьцявілі разам, – зьвярнуўся прэзыдэнт да прысутных на ўрачыстасьці. – Мы павіны давяраць людзям, мець упэўненасьць у мудрасьці і адказнасьці народу за лёс сваёй краіны. Я абвяшчаю аб правядзеньні кансультацыйнага рэфэрэндуму ў пытаньні зацьвярджэньня новай канстытуцыі. Адпаведныя прапановы будуць перададзеныя ў Сэнат, – паведаміў прэзыдэнт Дуда.
Спасылаючыся на Канстытуцыю 3 траўня 1791 года, прэзыдэнт падкрэсьліў, што прыняцьце гэтай канстытуцыі стала праўным прарывам у гісторыі Польшчы. Аднак гэтая канстытуцыя не змагла зьмяніць ход польскай гісторыі, заканадаўчы акт стаў выключна тастамэнтам Рэчы Паспалітай, перакананы прэзыдэнт Польшчы.
Дзеючая Канстытуцыя была зацьверджаная Нацыянальным сходам Польшчы 2 красавіка 1997 года.
эж