Logo Polskiego Radia
Print

Група эўрадэпутатаў заклікае ўзмацніць санкцыі супраць Расеі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.04.2018 13:12
Эўрадэпутаты заўсёды больш востра крытыкавалі Расею, чым эўразьвязаўскія ўрады.
PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

Група эўрадэпутатаў з найважнейшых палітычных фракцый заклікае завастрыць санкцыі супраць Расеі. Ліст да эўразьвязаўскіх урадаў, старшынь Эўрапейскай рады і Эўракамісіі, кіраўнічкі эўразьвязаўскай дыпляматыі падпісалі 45 дэпутатаў, у тым ліку дзесяць з Польшчы.
Эўрадэпутаты заўсёды больш востра крытыкавалі Расею, чым эўразьвязаўскія ўрады, і патрабавалі больш рашучых крокаў. «У Эўрапарлямэнце заўважаюць небясьпеку, папулярызацыю расейскіх інтарэсаў, спробы дэстабілізацыі ў нашым рэгіёне. Сытуацыя ва Ўкраіне не зьмянілася, Крым знаходзіцца пад сталай акупацыяй», – гаворыць Польскаму радыё польская эўрадэпутатка Анна Фатыга, адна з ініцыятарак ліста.
Эўрадэпутаты заклікалі ўвесьці новыя санкцыі ў выглядзе гэтак званага «закону Магніцкага», скіраванага найперш супраць расейскіх алігархаў і фінансавых магнатаў, якія пры дапамозе нелегальных фондаў падтрымліваюць Пуціна ў яго антыдэмакратычных і агрэсыўных дзеяньнях.
Сяргей Магніцкі быў адвакатам, якія раскрыў выпадкі карупцыі ў расейскай адміністрацыі. У 2008 годзе яго арыштавалі, у турме над Магніцкім зьдзекваліся. Ён памёр у 2009 годзе, не дачакаўшыся суду.

Група эўрадэпутатаў з найважнейшых палітычных фракцый заклікае завастрыць санкцыі супраць Расеі. Ліст да эўразьвязаўскіх урадаў, старшынь Эўрапейскай рады і Эўракамісіі, кіраўнічкі эўразьвязаўскай дыпляматыі падпісалі 45 дэпутатаў, у тым ліку дзесяць з Польшчы.

Эўрадэпутаты заўсёды больш востра крытыкавалі Расею, чым эўразьвязаўскія ўрады, і патрабавалі больш рашучых крокаў. «У Эўрапарлямэнце заўважаюць небясьпеку, папулярызацыю расейскіх інтарэсаў, спробы дэстабілізацыі ў нашым рэгіёне. Сытуацыя ва Ўкраіне не зьмянілася, Крым знаходзіцца пад сталай акупацыяй», – гаворыць Польскаму радыё польская эўрадэпутатка Анна Фатыга, адна з ініцыятарак ліста.

Эўрадэпутаты заклікалі ўвесьці новыя санкцыі ў выглядзе гэтак званага «закону Магніцкага», скіраванага найперш супраць расейскіх алігархаў і фінансавых магнатаў, якія пры дапамозе нелегальных фондаў падтрымліваюць Пуціна ў яго антыдэмакратычных і агрэсыўных дзеяньнях.

Сяргей Магніцкі быў адвакатам, які раскрыў выпадкі карупцыі ў расейскай адміністрацыі. У 2008 годзе яго арыштавалі, у турме над Магніцкім зьдзекваліся. Ён памёр у 2009 годзе, не дачакаўшыся суду.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт