Пётр Парашэнка: Трэба памятаць пра ахвяры катастрофы на ЧАЭС
Сёньня мінае 32 гады з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС ва Ўкраіне.
Прэзыдэнт Украіны заклікае памятаць пра ахвяры катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
У апублікаванай у інтэрнэце заяве Пётр Парашэнка пісаў, што яго краіна, а таксама ўвесь сьвет ніколі не забудуць пра жудасныя падзеі, якія адбылася 26 красавіка 1986 году.
Ён падкрэсьліў, што ў сэрцах мільёнаў людзей Чарнобыль застаюцца незагойнай ранай. Прэзыдэнт Украіны дадаў, што з трагічнай гісторыі трэба зрабіць выснову.
У сваю чаргу, украінскі віцэ-прэм'ер і міністар рэгіянальнага разьвіцьця, будаўніцтва й жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Ўкраіны Генадзь Зубко, кажучы пра гадавіну катастрофы на ЧАЭС, падкрэсьліў, што ў цяперашні час тэрыторыя Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі павінна стаць месцам ўзьнікненьня альтэрнатыўных крыніц энэргіі.
Сёньня мінае 32 гады з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС, у выніку якой дайшло да буйнамаштабнага радыеактыўнага забруджаньня. Выбух выклікаў таксама сьмяротную пагрозу для дзясяткаў тысяч людзей.
Разбураны ў выніку выбуху рэактар быў пакрыты бэтонным саркафагам. Два гады таму над ім быў пабудаваны новы мэталічны саркафаг, які павінен прадухіліць выкід радыеактыўнага пылу ў атмасфэру.
аз
Прэзыдэнт Украіны заклікае памятаць пра ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У апублікаванай у інтэрнэце заяве Пётр Парашэнка напісаў, што яго краіна, а таксама ўвесь сьвет ніколі не забудуць пра жудасныя падзеі, якія адбылася 26 красавіка 1986 году.
Ён падкрэсьліў, што ў сэрцах мільёнаў людзей Чарнобыль застаецца незагойнай ранай. Прэзыдэнт Украіны дадаў, што з трагічнай гісторыі трэба зрабіць выснову.
У сваю чаргу ўкраінскі віцэ-прэм'ер і міністар рэгіянальнага разьвіцьця, будаўніцтва й жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Зубко, кажучы пра гадавіну катастрофы на ЧАЭС падкрэсьліў, што ў цяперашні час тэрыторыя Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі павінна стаць месцам ўзьнікненьня альтэрнатыўных крыніц энэргіі.