Logo Polskiego Radia
Print

ЗША: Беларусь па-ранейшаму зьяўляецца аўтарытарнай дзяржавай

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.04.2018 10:20
Да такой высновы прыйшоў Дзярждэпартамэнт ЗША ў сваім штогадовым дакладзе аб стане правоў чалавека ў сьвеце.
wikimedia commons/Okras (Own work)/CC BY-SA 4.0

Найбольш значнымі праблемамі правоў чалавека ў Беларусі ў дакумэнце названыя катаваньні; умовы ўтрыманьня ў турмах, якія пагражаюць жыцьцю; адвольны арышт і ўтрыманьне пад вартай; няздольнасьць забясьпечыць справядлівыя судовыя разгляды ў сувязі з умяшаньнем выканаўчай улады ў судовыя органы, а некаторыя судовыя працэсы закрыты для грамадзкасьці і без прысутнасьці абвінавачанага; умяшальніцтва ў прыватнасьць; сур'ёзнае ўмяшальніцтва ў свабоду выказваньня меркаваньняў і прэсу; гвалт у дачыненьні да журналістаў і іх затрыманьне, піша БелаПАН.

Акрамя гэтага, пералічваючы асноўныя парушэньні правоў чалавека беларускімі ўладамі, Дзярждэп ЗША таксама зьвяртае ўвагу на жорсткія абмежаваньні свабоды сходаў і асацыяцый, у тым ліку шляхам увядзеньня крымінальных пакараньняў за заклік да мірнай дэманстрацыі і законаў, крыміналізуе дзейнасьць і фінансаваньне суполак, не адобраных уладамі; абмежаваньні свабоды перамяшчэньня, у прыватнасьці былых палітычных зьняволеных, а таксама падаўленьне незалежных прафсаюзаў.

На думку Дзярждэпу ЗША, грамадзянскія правы ў Беларусі па-ранейшаму ў значнай ступені абмяжоўваліся. Грамадзянскія ўлады, у прыватнасьці прэзыдэнт Лукашэнка, падтрымлівалі эфэктыўны кантроль над сіламі бясьпекі.

«Улады на ўсіх узроўнях дзейнічалі беспакарана і не рабілі крокаў па перасьледу або пакараньню службовых асоб урада ці сілаў бясьпекі, якія зьдзяйсьнялі парушэньні правоў чалавека», – падкрэсьліваецца ў дакладзе Дзярждэпартамэнта ЗША.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт